Categories: Деньги

Продаж малака — справа выгадная

Продаж малака з асабістых падсобных гаспадарак для вяскоўцаў заўсёды быў добрым падспор’ем у папаўненні сямейнага бюджэту. У пэўны перыяд часу, калі сабранае ў насельніцтва малако залічвалася ў валавы надой гаспадарак, ад гэтага і сельгаспрадпрыемствы мелі пэўныя прэферэнцыі. Тады сялян нават прымушалі здаваць надоеную прадукцыю, непаслухмяных пазбаўлялі сенакосаў і пашы.

Іван Мілевіч з в. Братняя гара кожны дзень прадае 36-40 кг малака.

Тыя часы канулі ў Лету. Сёння продаж малака — справа добраахвотная. Тым не менш, яго закупкі пастаянна знаходзяцца ў полі зроку мясцовых улад. Актыўныя здатчыкі ў той ці іншай меры імі заахвочваюцца: аказваецца дапамога ў нарыхтоўцы сена, апрацоўцы агародаў. А паколькі цяпер збор малака перададзены прыватнікам, тыя таксама ў сваю чаргу імкнуцца зацікавіць людзей прадаваць лішкі надоенага, бо іх прыбытак напрамую залежыць ад агульнага продажу прадукцыі на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Цяпер у нашым раёне малако ў насельніцтва закупляюць 5 індывідуальных прадпрымальнікаў і два прыватныя прадпрыемствы. А на тэрыторыі ААТ «Друйскі» гэтым, як і раней, займаецца само ацыянернае таварыства.

Па інфармацыі, атрыма- най ва ўпраўленні райсельгасхарча, за 6 месяцаў гэтага года ў насельніцтва з асабістых падсобных гаспадарак было закуплена 2 395 тон малака ў заліковай вазе. Продаж у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года знізіўся на 10 %. Яно і зразумела: пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў прыватным сектары скарачаецца. Тым не менш, на сяле застаецца яшчэ нямала людзей, у тым ліку ў маладым і сярэднім узростах, якія не ўяўляюць сабе жыцця без уласнай каровы на панадворку. Шкада, што з кожным годам скарачаецца колькасць тых, хто ўтрымлівае па тры і больш кароў.

Цяпер жа малаказборшчыкі, з якімі давялося пагутарыць, не ведаючы адказаў калег, падзялілі здатчыкаў на ўмоўныя тры групы.

Першая, на жаль, самая нешматлікая, — гэта вяскоўцы, якія трымаюць ад трох да васьмі кароў, і выручка ад продажу малака — іх адзіны даход.

Другая — людзі сярэдняга ўзросту. Для іх 2-3 каровы на панадворку — гэта дадатковыя грошы на дапамогу дзецям ці накапленні для набыцця машыны, вартаснага абнаўлення жылля або пакупкі дарагіх тавараў.

Трэцяя — у асноўным пенсіянеры. Сярод іх нямала такіх, для каго двор без кароўкі — сядзіба непаўнацэнная. Яны па псіхалогіі сваёй так уладкаваны. А паколькі малака карова дае больш, чым можна спажыць, яго і прадаюць.

Калі ж вярнуцца да раней прыведзеных лічбаў па продажы малака, то за паўгода здатчыкам было налічана 933 902 рублі. За дастаўку і пакрыццё расходаў яшчэ далічана 177 904 руб.

Многа гэта ці мала, сказаць цяжка. Тут трэба ўлічваць шмат акалічнасцей. Пра адно толькі можна сцвярджаць упэўнена: сёння наша дзяржава зацікаўлена ў нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці малака і скіроўвае палітыку мясцовых улад на падтрымку падсобных гаспадарак.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

9 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

13 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

14 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

14 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

14 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

15 часов ago