Штогод Браслаў на адзін дзень ператвараецца ў месца, дзе збіраюцца лепшыя заводчыкі сабак не толькі нашай краіны, але і бліжняга замежжа. Гаспадароў і іх чатырохногіх гадаванцаў вабіць перспектыва атрымаць званне пераможцы рэгіянальнай выстаўкі сабак усіх парод «Кубак Браслава». А вось гледачы з задавальненнем прыходзяць на гарадскі стадыён паназіраць за выступленнямі братоў нашых меншых.

Галоўным арганізатарам выстаўкі, як заўсёды, выступіла беларускае кіналагічнае аб’яднанне «Альба Рос», а вось на месцы арганізаваць мерапрыемства дапамагла яго рэгіянальны прадстаўнік Валянціна Ермалёнак. За гады правядзення «Кубак Браслава» стаў папулярным не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.

Сёлета пазмагацца за перамогу прыехалі больш за 100 сабакаводаў з Беларусі, Латвіі, Літвы, Украіны і Расіі (быў нават сабака з далёкай Якуціі), якія прывезлі ў Браслаў больш за 40 розных парод. Як прызнаваліся ўдзельнікі, ледзь толькі ўбачылі ў спісе гарадоў, дзе пройдуць выстаўкі, Браслаў, адразу рыхтаваліся падаваць заяўкі. Нават 5 гадзін на мытні не спужалі некаторых з іх: настолькі моцным было жаданне перамагчы. Сёлета не толькі за «Кубак Браслава» змагаліся ўдзельнікі. У яго рамках прайшлі таксама рэспубліканскія выстаўкі мопсаў, французскіх бульдогаў, папільёнаў і фаленаў. Менавіта сабак гэтых парод было больш за ўсё. Тым не менш на стадыёне можна было ўбачыць як добра вядомыя пароды — колі, аўчаркі, таксы, так і даволі рэдкія. Не абмінулі ўвагай мерапрыемства і браслаўскія заводчыкі, якія выставілі даўгашэрсных колі і сярэднеазіяцкую аўчарку.

Безумоўна, такое свята самае любімае сярод дзяцей. Дзе яшчэ магчыма ўбачыць столькі разнастайных сабак, пагладзіць іх ці ўзяць на рукі. Дарослыя ж цікавіліся ў заводчыкаў умовамі ўтрымання гадаванцаў і іх коштам, пыталіся, ці можна сфатаграфавацца.

На жаль, надвор’е не надта радавала, і многіх удзельнікаў выстаўкі гаспадары схавалі ў палаткі, дзе рыхтавалі да выступлення ці прыхарошвалі. А вось некаторыя не спужаліся і з задавальненнем гулялі па стадыёне ці проста адпачывалі.

Калі ж дождж крыху сціх, пачалося самае цікавае — конкурсная праграма. Па чарзе на рынг выходзілі сабакі розных парод і там паказвалі ўсе свае здольнасці і спрыт. Кампетэнтнае журы правярала прыкус, ці на месцы зубы, стойку. Потым сабака павінен быў прабегчыся па крузе і паказаць, як умее рухацца і слухацца гаспадара. Журы ацэньвала ўсё гэта комплексна, а вось гледачам было намнога прасцей. Яны з задавальненнем падтрымлівалі ўсіх удзельнікаў.

Нарэшце сталі вядомы пераможцы. У кожнай намінацыі яны былі свае. А вось «Кубак Браслава — 2017» сёлета заваявала такса з суседняй Латвіі.

Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства падзяліліся і некаторыя заводчыкі.

НАТАЛЛЯ, Браслаўскі раён: — У выстаўцы мая сярэднеазіяцкая аўчарка Моніка ўдзельнічае першы раз. З’явілася яна ў нас 9 месяцаў таму назад, і мы хочам паспрабаваць сябе ў розных выстаўках. Браслаўскі этап стаў для наш першым. Вельмі хва- люемся і я, і мой сабака, аднак спадзяёмся, што дэбют будзе паспяховым.

ІНЭСА, Латвія: — Практычна кожны год я прыязджаю на выстаўку да вас у Браслаў. Сёлета таксама, як толькі даведалася пра кубак, адразу пачала збірацца. Мае гадаванцы — мальтыйская балонка, ці мальтэзэ, і шы-тцу — не раз станавіліся пераможцамі не толькі ў сваіх катэгорыях, але і заваёўвалі «Кубак Браслава».

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

10 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

13 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

15 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

15 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

15 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

15 часов ago