Categories: Новости

Пяць маладых сямей з Браслаўшчыны змагаліся за званне «Уладар сяла — 2017»

Жыццё ў вёсцы не надта лёгкае. Магчыма, таму сучасная моладзь так імкнецца ў вялікія гарады. Даказаць, што калі ты не гультай, а сапраўдны гаспадар, то і на сяле можна жыць добра, вырашылі 5 маладых сямей з Браслаўшчыны, якія прыехалі пазмагацца за званне пераможцы раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла — 2017». Свята прайшло ў нядзелю ў Слабодцы.

Невыпадкова, што правядзенне мерапрыемства прымеркавалі да Дня моладзі, а ладзілася яно пад эгідай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, райкама БРСМ, раённых арганізацый РГА «Белая Русь» і прафсаюза работнікаў АПК.

Сёлета на конкурс прыехалі сем’і Сяргея і Таццяны Тамашэвічаў з Мяжанскага сельсавета, Максіма і Алены Бальс з Далёкаўскага, Паўла і Сняжаны Паўлоўскіх з Відзаўскага, Алега і Марыі Цюпа з Друйскага, Генадзя і Вольгі Букіс з Ахрэмавецкага. Прыемна адзначыць, што некаторыя з іх — шматдзетныя.

Мерапрыемства стала сапраўдным святам добрага настрою, народных традыцый і калектыўнага сямейнага адпачынку. Не дзіўна, што паглядзець на яго мясцовыя жыхары прыйшлі цэлымі сем’ямі. Малыя з задавальненнем забаўляліся на атракцыёнах ці частаваліся марожаным, а вось дарослыя з цікавасцю назіралі за конкурсам і падтрымлівалі яго ўдзельнікаў.    

Пачалася конкурсная праграма з выставы дасягненняў кожнай гаспадаркі. Удзельнікі частавалі журы і гледачоў любімымі сямейнымі стравамі, расказвалі пра захапленні дарослых і дзяцей, пра тое, як разам бавяць вольны час.

Першы конкурс плаўна перайшоў у другі, дзе маладыя сем’і радавалі ўжо сваімі творчымі здольнасцямі.

Блізкія людзі разумеюць адзін другога з паўслова і справы робяць толькі разам. Гэта даказалі ўдзельнікі ў наступных конкурсах. Спачатку муж і жонка спрытна пілавалі, секлі і складвалі дровы. І гаспадары так стараліся, што паленне ляцела ў розныя бакі. Потым муж запрагаў каня, а жонка яго распрагала. І тут сем’і паказалі свой спрыт і хуткасць. А вось у заключнай эстафеце ўдзельнічала ўся сям’я. Мужчыны насілі ваду, апраналі немаўля, дзеці перабіралі фасоль, а гаспадыні забівалі цвікі і дапамагалі злавіць кацялком бульбіну. Потым муж падхопліваў жонку на рукі і прабягаў пэўную дыстанцыю.

Журы прыйшлося не надта лёгка. І ўсё ж пераможцы былі вызначаны. Кожная сям’я атрымала ўзнагароду ў сваёй намінацыі і падарункі ад раённай арганізацыі «Белая Русь».

Што тычыцца прызёраў, то трэцяй стала сям’я Алега і Марыі Цюпа, другое месца занялі маладыя Павел і Сняжана Паўлоўскія, а вось пераможцамі конкурсу і ўладарамі сяла журы прызнала сям’ю Бальс.

Гаспадар Максім, яго жонка Алена і сыны Уладзіслаў і Ілья жывуць у Богіне. Муж працуе будаўніком, жонка даглядае маленькага Ілью, а сын Уладзік вучыцца ў 3 класе. У конкурсе яны ўдзельнічалі ўпершыню і, па іх прызнанні, нават не разлічвалі на перамогу. Зараз яны будуць рыхтавацца абараняць гонар раёна на абласным этапе, што пройдзе ў Бешанковічах.

Сям’я Бальс

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

1 день ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

1 день ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

1 день ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

1 день ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

1 день ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

1 день ago