АДПАЧЫВАЦЬ НА ВАДЗЕ ТРЭБА ПА ПРАВІЛАХ

Пачалося лета, і хоць цёплыя дзянькі можна пералічыць па пальцах, аднак некаторыя ўжо рызыкнулі адкрыць купальны сезон. На жаль, менавіта на летнія месяцы прыпадае перыяд усплеску няшчасных выпадкаў на вадзе. І тут зусім не лішнім будзе ўзгадаць асноўныя правілы паводзін ля вадаёмаў. Рэкамендацыі па захаванні бяспякі на вадзе чытачам «Браслаўскай звязды» дае старшыня РА Асвод Віктар Мархель.

— Уменне добра плаваць — адна з найважнейшых гарантый бяспечнага адпачынку на вадзе, але нават выдатны плывец павінен праяўляць асцярожнасць, дысцыпліну і строга прытрымлівацца правілаў паводзін. Узгадаем асноўныя з іх. Першаперш, не купайцеся ў забароненых для купання месцах рэк, азёр і іншых вадаёмаў. Месца для адпачынку выбірайце там, дзе чыстая вада, роўнае пясчанае або жвіровае дно, невялікая глыбіня (да 2 метраў), няма моцнай плыні. Пры гэтым не забывайце, што засмечваць вадаёмы, заязджаць на тэрыторыю пляжа на транспартным сродку, парушаць рэжым утрымання водаахоўных тэрыторый строга забараняецца. Не купайцеся на вадаёмах у нецвярозым стане, памятайце, што п’яны плывец — патэнцыйны тапелец. Нельга таксама заплываць за буі і іншыя знакі, якія абазначаюць зону купання, і ўзбірацца на іх, падплываць да плаўсродкаў, скакаць у ваду з лодак, прычалаў і іншых збудаванняў, не прыдатных для гэтага, плаваць на дошках, аўтакамерах і надзімных матрацах. Будзьце пільныя ў дачыненні да паводзін падлеткаў на водных аб’ектах: не дапускайце свавольстваў, звязаных з ныраннем і захопам купальшчыка, падачай крыкаў ілжывай трывогі і інш. Памятайце, што мыць на пляжах бялізну і купаць жывёлу правіламі паводзін на вадзе забараняецца.

Не купайцеся ў неабсталяваных месцах, дзе за вашу бяспеку ніхто не адказвае. Менавіта на «дзікіх» пляжах гіне большасць людзей!

Дарэчы, мы салідарныя з медыкамі і рэкамендуем пачынаць купанне пры тэмпературы вады, не ніжэйшай за 18 градусаў, у яснае зацішнае надвор’е пры тэмпературы паветра 25 і больш градусаў.

Нагадаю, што ў мінулым годзе ў нас былі трагічныя выпадкі, таму просім кіраўніцтва арганізацый правесці інструктаж па мерах бяспекі на вадзе для асоб, якія збіраюцца ў адпачынак. Паважаныя бацькі, не пакідайце дзяцей без нагляду ля вады. Звяртаемся і да ўладальнікаў маламерных суднаў з просьбай захоўваць правілы бяспекі іх выкарыстання і пры выхадзе на ваду мець выратавальныя сродкі па колькасці пасажыраў. Пры гэтым выратавальны круг разлічаны на двух чалавек, а камізэлька — на кожнага. Калі плаўсродак выраблены з металу ці пластыку, неабходна ведаць, што ён павінен быць забяспечаны блокамі плывучасці. Не забывайце мець і водаадліўныя сродкі.

ПЕРШАЯ ДАПАМОГА ПРЫ ЎТАПЛЕННІ Часцей за ўсё тапельцу даводзіцца аказваць дапамогу ўплаў. Калі пацярпелы кантралюе свае дзеянні, ён павінен трымацца за плечы выратавальніка і разам з ім плыць да берага. У выпадку бескантрольных паводзін тапельца неабходна наблізіцца да яго са спіны, ажыццявіць захоп і транспартаваць да берага. Падчас транспарціроўкі галава пацярпелага павінна знаходзіцца над вадой. Калі пацярпелы апусціўся на дно і ляжыць спінай на грунце, то да яго трэба падплысці з боку галавы, падхапiць пад пахі, адштурхнуцца ад дна і падняцца на паверхню вады. Галоўнай умовай аказання дапамогі тапельцу з’яўляецца аператыўнае правядзенне ўсяго выратавальнага комплексу. Гэта звязана з тым, што пасля 5-6 хвілін знаходжання пад вадой у арганізме пачынаюцца незваротныя працэсы і чалавек гіне.■

admin

Recent Posts

Доверие и общие интересы. Молодая семья, связавшая свою жизнь с Браславщиной, раскрыла секрет счастья

Хотя Лев Толстой в свое время писал, что все счастливые семьи похожи, всё же в…

24 часа ago

Ландшафтный дизайн под ключ. Команда профессиональных садовников предлагает свои услуги

Трое молодых браславчан, более пяти лет отработавших за рубежом на благоустройстве территорий, прилегающих к элитным…

24 часа ago

Чтим и помним историческую правду. Смотрите, как браславчане отпраздновали День Победы

Беларусь помнит подвиг советского народа в Великой Отечественной войне. И через десятилетия правнуки героического поколения…

1 день ago

К 120-летию профсоюзного движения в Браславе открыли экспозицию «Профсоюз — это мы»

"Профсоюз – это мы" Под таким названием в Браславском районном объединении музеев действует экспозиция, посвященная…

1 день ago

Лукашэнка: «Нашы герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці»

Беларускія дзяржаўныя сімвалы натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр…

1 день ago

Браславчан приглашают принять участие в акции «Ночь музеев» и фестивале «Друя в сердце»

«Ночь музеев» приглашает В пятницу, 17 мая, браславчане могут принять участие в традиционной акции «Ночь…

1 день ago