Categories: ЛюдиОтдых

Алёна Проніна стварае незвычайных лялек

Сваю першую ляльку жанчына зрабіла некалькі гадоў таму назад, калі знаходзілася ў водпуску па доглядзе дзіцяці. Вольны час і неабсяжныя магчымасці інтэрнэту спрыялі пошуку шляхоў да самарэалізацыі. З таго часу Алёна з галавой акунулася ў творчы свет. І з кожнай новай мадэллю майстэрства жанчыны ўдасканальвалася, выпрацавалася аўтарская нотка.

Вырабы настолькі ўразілі знаёмых, што тыя хутка пачалі рабіць майстрысе заказы. І сёння яе лялькі — повар, медсястра, пагранічнік, міліцыянер, модніца, сямейныя пары, маладыя і са стажам, і многія іншыя — упрыгожваюць інтэр’ер не аднаго дома і ў Браславе, і ў сталіцы.

Як і большасць лялечнікаў, пра свае работы Алёна гаворыць: нарадзіліся. Адны за пару гадзін бесперапыннай працы, іншыя — за пяць і больш. Усё залежыць ад складанасці задумкі. Лялькі ствараюцца ўручную, таму аднолькавых няма. У кожнай, адзначае А. Проніна, свой адметны характар і настрой, але нейкім цудам яны атрымліваюцца вельмі падобнымі да заказчыка.

Акрамя прыдумкі аўтарскіх вобразаў, майстрысе вельмі падабаецца быць і лялечным мадэльерам: прыдумваць сваім «выхаванцам» адзенне, упрыгожванні, аксесуары. І ні разу жанчына не паўтарылася: на кожнай з яе лялек эксклюзіў.

Ствараць ляльку, падкрэслівае А. Проніна, можна толькі ў добрым настроі і з чыстымі думкамі. Толькі тады яна прынясе ўладальніку ўдачу. Ад кожнага вырабу ідзе прыемная цеплыня і перадаецца радасны настрой. Адразу разумееш, што лялькі рабіў пазітыўны, добразычлівы і светлы чалавек, якім і з’яўляецца іх аўтар.

Развітвацца са сваімі мадэлямі Алёне не шкада. Яна лічыць, што лялька павінна «ажыць» у руках свайго гаспадара.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

25 минут ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

54 минуты ago

«Объем работ по уборке значительно увеличился». «Браслав-коммунальник» ответил на критическую публикацию

На критическую публикацию «Извечные вопросы: кто виноват и что делать?» в «Браславской звезде» (№ 21…

1 час ago

Минэкономики: проект перечня видов деятельности для ИП проходит согласование

Сейчас проект перечня видов деятельности для индивидуальных предпринимателей в рамках закона о предпринимательской деятельности проходит…

4 часа ago

Открытый диалог на тему важности материнства организовали в Браславе

Теплая и доверительная беседа состоялась между участниками мероприятия на тему «Материнство – главное предназначение женщины»,…

4 часа ago

Москва встречает гостей: чем столица удивит туристов из Беларуси на весеннем фестивале?

С приходом весны Москва преображается, становясь еще более привлекательным туристическим направлением для путешественников из Беларуси.…

4 часа ago