Пра правілы паводзін у месцах масавага адпачынку — гутарка з начальнікам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС

Цёплае і сонечнае надвор’е канчаткова ўсталявалася. І ўсё часцей, асабліва ў выхадныя, у месцах масавага адпачынку можна заўважыць браслаўчан. У наш курортны раён сталі прыязджаць і першыя турысты. Кожны год для адных з іх адпачынак на прыродзе багаты запамінальнымі ўражаннямі, а для другіх — значнымі непрыемнасцямі. Пра правілы паводзін у месцах масавага адпачынку — гутарка з начальнікам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Браслаўскага РАУС Аляксандрам Смірновым.

— Аляксандр Анатольевіч, напэўна, трэба нагадаць браслаўчанам, якія месцы масавага адпачынку вызначаны ў горадзе?

— Згодна з рашэннем райвыканкама гэта Леснічоўка, гарадскі парк па вул. Булойчыка, Замкавая гара, стадыён, пляжы на воз. Дрывяты і Бярэжжа.

— Якія забароны датычацца вышэйузгаданых месц?

— Тут, як і ў іншых месцах масавага адпачынку, нельга распіваць спіртныя напіткі, паркаваць аўтамабілі на зялёнай зоне, нецэнзурна выказвацца, распальваць вогнішчы, здзяйсняць іншыя супрацьпраўныя дзеянні. Парушэнне правіл караецца па законе. І тады чалавек замест добрага настрою атрымлівае штраф да 8 базавых велічынь. А Браслаўскі РАУС у летні сезон асабліва сочыць за парадкам у месцах масавага адпачынку.

— Аляксандр Анатольевіч, якія прафілактычныя мерапрыемствы праводзяць праваахоўныя органы, каб кантраляваць сітуацыю і не дапусціць правапарушэнняў?

— Работа пачалася загадзя. Разам з зацікаўленымі органамі РАУС абследаваў вышэйузгаданыя месцы адпачынку на адпаведнасць патрабаванням, а выяўленыя недахопы былі хутка ліквідаваныя. Да таго ж кожны год у летні перыяд міліцыянеры ладзяць рэйды. Практыка паказвае, што не ўсе грамадзяне ведаюць, як сябе правільна паводзіць у месцах масавага адпачынку. Самае распаўсюджанае правапарушэнне — распіццё спіртных напіткаў і нецэнзурная лаянка. А ўжо з гэтага вынікаюць спрэчкі, п’яныя сваркі і пашкоджанне дзяржаўнай маёмасці. У летні час плануецца шмат масавых мерапрыемстваў, і грамадзянам трэба памятаць, што паводзіць сябе на іх трэба ў рамках закону. Хацелася б звярнуцца да ўсіх неабыякавых. Калі вы сталі сведкамі супрацьпраўных дзеянняў у месцах масавага адпачынку, тэлефануйце ў міліцыю па нумары 62-2-02.

— Летам, як правіла, у раёне пагаршаецца крымінагенная сітуацыя. З якімі злачынствамі ў гэты час сутыкаюцца праваахоўнікі?

— З улікам гасцей насельніцтва раёна ў летні час павялічваецца ўдвая. І менавіта турысты часцей за ўсё становяцца ахвярамі злачынцаў. Пераважаюць крадзяжы. Многа іх учыняецца на пляжах. Адлучыўшыся на хвілінку, чалавек не знаходзіць сваёй сумачкі, тэлефона ці фотаапарата. Таму не пакідайце рэчы без нагляду, будзьце пільнымі на дыскатэках і ў месцах, дзе шмат людзей. Аматараў пажывіцца чужымі рэчамі заўсёды хапае. Яшчэ адна праблема летняга часу — крадзяжы плаўсродкаў. Не раз міліцыянеры сутыкаліся з выпадкамі, калі пасля бурнага святкавання гаспадары пакідаюць лодкі без нагляду. У выніку іх ці крадуць, ці ў лепшым выпадку проста адносіць ветрам да іншага берага. Крадзяжы ў турыстаў адбываюцца і тады, калі яны забываюцца зачыніць сваю машыну, хату ці гаспадарчую пабудову. Летам каля пляжа шмат транспартных сродкаў. І злодзей, паспрабаваўшы адчыніць адну ці другую машыну, знойдзе адкрытую і ўкрадзе з яе рэчы.

— Аляксандр Анатольевіч, што б вы параілі аматарам адпачынку на прыродзе і каля вадаёмаў?

— Яшчэ раз хацелася б нагадаць грамадзянам пра тое, што, збіраючыся на адпачынак, не варта браць з сабой алкагольныя напіткі. Большасць праблем узнікае менавіта з-за іх, асабліва калі нецвярозы чалавек ідзе купацца. Не раз статыстыка па- паўнялася фактамі, калі танулі менавіта п’яныя людзі. Памятайце таксама, што купацца трэба ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Беражыце свае рэчы. Нягледзячы на тое, што ўсе месцы масавага адпачынку аснашчаныя відэакамерамі, знайсці злачынца не так лёгка. Увогуле ж вучыцеся выконваць закон, і тады вы пазбегнеце непрыемнасцей, а адпачынак запомніце з лепшага боку.

— Дзякуй за карысную размову.

■ Гутарыла Таццяна ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

6 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

7 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

7 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

12 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

14 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

14 часов ago