Конкурс «Браслаўская юшка» на свяце «Браслаўскія зарніцы»

Конкурс «Браслаўская юшка» — адно з цікавейшых мерапрыемстваў падчас правядзення «Браслаўскіх зарніц». Сёлета райкам БРСМ зноў запрасіў арганізацыі і ўстановы раёна пазмагацца за званне лепшага, а гледачоў — пачаставацца смачнай і духмянай стравай.

У цёплы і сонечны нядзельны дзень у Леснічоўцы было шмат гасцей свята. Пах юшкі разносіўся далёка за межы пляцоўкі, дзе праходзіла мерапрыемства, чым вабіў гледачоў. Таму час ад часу яны падыходзілі да ўдзельнікаў, з цікавасцю назіралі за тым, як варыцца страва, пыталіся, калі можна будзе яе паспрабаваць.

На гэты раз стаць лепшым поварам юшкі пажадалі 8 каманд: з Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК, ЦБП № 205 у г. Браславе Беларусбанка, КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік», Браслаўскага абласнога дзіцячага супрацьтуберкулёзнага цэнтра, Відзаўскага ДПТК, філіяла «Браслаўрыба», абласной псіхіятрычнай бальніцы «Слабодка», Браслаўскай ЦРБ.

Сярод каманд былі як навічкі, так і пастаянныя ўдзельнікі. Аднак і тым, і другім было аднолькава складана. Трэба было зварыць такую смачную юшку, каб яна спадабалася і журы, і «дэгустатарам». А яшчэ падрыхтаваць канцэртны нумар, які б адпавядаў конкурсу, здзівіць сваёй гасціннасцю і афармленнем пляцоўкі. Адразу адзначу, што справіцца з пастаўленай задачай ва ўсіх каманд атрымалася выдатна.

Дзяўчаты з Беларусбанка парадавалі вясёлай песняй пра юшку, каманда псіхбальніцы «Слабодка» выклікала бурныя апладысменты сваімі танцамі, удзельнікі з ЦРБ паказалі гісторыю пра жыццё залатой рыбкі, а «КУБА» з супрацьтуберкулёзнага цэнтра жартаўліва падышла да конкурсу і разгарнула на сваёй пляцоўцы сапраўдную тэатральную дзею, чым выклікала шмат апладысментаў і ўсмешак. Каманда Відзаўскага каледжа зрабіла стаўку на смачную юшку, а філіяла «Браслаўрыба» — на гасціннасць. Сваімі жартаўлівымі прыпеўкамі парадавалі ўдзельнікі з Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК, а ЖКГ — вясёлай казкай пра юшку.

Каманды фантазіравалі, праяўлялі свае творчыя здольнасці, таму пляцоўкі кожнай з іх, як і выступленні, былі адметнымі. Гледачы высока ацанілі старанні ўдзельнікаў. Яны ахвотна спраба- валі юшку, а потым спяшаліся аддаць свае галасы за якую-небудзь каманду. Зрабіць гэта, па іх водгуках, было складана, бо ў кожнага повара свой рэцэпт духмянай стравы, не падобны на іншыя. Госці пляцоўкі не спяшаліся разыходзіцца, чакалі, пакуль сваё меркаванне выкажа журы. Яму было найбольш складана, бо трэба было ўлічыць гасціннасць, смак стравы і творчыя здольнасці ўдзельнікаў.

У выніку падліку галасоў гледачоў і журы трэцімі сталі повары з Браслаўскай ЦРБ, другое месца занялі прадстаўнікі ЦБП № 205 у г. Браславе Беларусбанка, а вось пераможніцай журы і гледачы аднагалосна прызналі вясёлую і жартаўлівую каманду «КУБА» з супрацьтуберкулёзнага цэнтра. Іншыя ўдзельнікі былі адзначаны ў спецыяльных намінацыях і ўзнагароджаны падарункамі.

У гэты дзень каманды атрымалі шмат эмоцый і добры настрой, а гасцям прыйшлася даспадобы духмяная юшка і атмасфера мерапрыемства. 

Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

18 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

18 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

18 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

20 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

20 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

20 часов ago