Свята «Карусель дзяцінства» ў рамках фестывалю «Браслаўскія зарніцы»

Міжнароднае свята традыцыйнай культуры праходзіла сёлета на шматлікіх пляцоўках Браслава, і гасцям фестывалю сумаваць не даводзілася: кожны мог знайсці сабе відовішча па душы. Адной з яркіх і запамінальных падзей стала канцэртная праграма «Карусель дзяцінства», якая адбылася ў нядзелю ў Леснічоўцы. Яна сабрала лепшыя калектывы дзіцячай школы мастацтваў, цэнтра дзяцей і моладзі і школ раёна, а сумесная праца юных артыстаў і іх педагогаў падарыла прысутным радасць творчасці.

 

 

 

 

 

 

Тое, што на Браслаўшчыне жывуць таленавітыя людзі, можна было ўпэўніцца яшчэ на падыходзе да пляцоўкі: перад сцэнай была аформлена выстава малюнкаў жыхароў нашага раёна, прысвечаных «Браслаўскім зарніцам». Дзеці і дарослыя па-майстэрску адлюстравалі маляўнічыя пейзажы, мясцовыя славутасці і найбольш яркія моманты міжнароднага свята традыцыйнай культуры. А далей шматлікіх гледачоў, сярод якіх вылучаліся «групы падтрымкі» — мамы і таты, бабулі і дзядулі юных артыстаў, запрасілі ў дзівосную, вясёлую і бесклапотную краіну дзіцячай творчасці.

Сапраўдны вясёлкавы карагод яркіх, запамінальных вакальных і харэаграфічных нумароў разгарнуўся на канцэртнай пляцоўцы. Цёпла і сардэчна прымалі прысутныя песні і танцы, што здзіўлялі дасканаласцю, артыстызмам, шчырай непасрэднасцю, а да рухавых і бадзёрых флэшмобаў далучаліся нават самыя маленькія гледачы. На працягу ўсёй праграмы вясёлыя клоўны прапаноўвалі дзецям цікавыя конкурсы, якія збіралі мноства ўдзельнікаў. Далучыліся да іх і супрацоўнікі МНС: у рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» напярэдадні канікулаў яны ў гульнявой форме нагадалі асноўныя правілы бяспекі, а таксама запрасілі татаў паспрабаваць сябе ў ролі выратавальнікаў.

У рамках канцэртнай праграмы адбылося таксама ўзнагароджанне пераможцаў раённага конкурсу малюнкаў, прысвечанага 50-годдзю фестывалю «Браслаўскія зарніцы». Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ірына Мацук падзякавала яго ўдзельнікам за майстэрства, шчырасць выканання і ўручыла дыпломы аўтарам лепшых работ.

 

У намінацыі «Свецяць на радасць людзям “Браслаўскія зарніцы”» імі сталі Анастасія Угарэнка са Слабодкі — 1-е месца, Валерый Садоўскі са Слабодкаўскага ДССШ — 2-е, Ева Бейнар з Опсаўскага ДССШ — 3-е, а ў намінацыі «Прысвячаю любаму Браславу» перамог настаўнік працы СШ № 2 Аляксандр Сіпко, 2-е месца дасталася Вераніцы Пяткевіч з Відзаўскай СШ, 3-е — Ангеліне Лаўрыновіч з Ахрэмаўскага ДССШ.

 

Завяршылася забаўляльная канцэртная праграма «Карусель дзяцінства» незвычайным відовішчам — феерычным «салютам» з пены, які арганізавалі пажарныя-выратавальнікі, чым дабавілі гледачам яркіх эмоцый і ўражанняў. 

 

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

8 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

8 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

8 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

10 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

10 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

10 часов ago