Конкурс малюнкаў, прысвечаных гораду Браславу і 50-годдзю «Браслаўскіх зарніц»

Да юбілейных «Браслаўскіх зарніц» рыхтаваліся многія ўстановы і арганізацыі. Не абмінулі ўвагай такую падзею і ў ЦДіМ. Установа дадатковай адукацыі сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму прапанавалі браслаўчанам паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў, прысвечаных гораду Браславу і 50-годдзю свята традыцыйнай культуры, і перадаць у творчай форме сваё бачанне фестывалю.

На працягу месяца ў ЦДіМ паступалі работы. У выніку на суд журы было прадстаўлена 46 творчых малюнкаў, выкананых жыхарамі Браслаўшчыны. Безумоўна, аўтарамі большасці кампазіцый з’яўляюцца дзеці. Аднак нямала і дарослых праявілі свае мастацкія здольнасці. Тут работы браслаўчан самага рознага ўзросту — 22, 37, 40 гадоў. Можна сказаць, што свой патэнцыял пажадалі раскрыць многія.

Больш работ было прадстаўлена ў намінацыі «Прысвячаю любімаму гораду». Тут шмат як выяў гістарычнай забудовы Браслава, так і сучасных славутасцей, а таксама адметныя панарамы горада, гістарычныя замалёўкі, мінулае і сучаснасць Браслаўшчыны.

У катэгорыі «Свецяць на радасць людзям “Браслаўскія зарніцы”» аўтары малюнкаў перадавалі сваё бачанне і ўражанне ад фестывалю. Па работах канкурсантаў можна прасачыць гісторыю свята традыцыйнай культуры, яскравыя святочныя моманты, а таксама добразычлівасць, з якой браслаўчане штогод сустракаюць гасцей.

Работы канкурсантаў выкананы ў розных тэхніках: пастэль, гуаш, аловак, акварэль і іншых. Аднак іх аб’ядноўвае тое, што ўсе яны арыгінальныя і творчыя. Менавіта на гэтыя крытэрыі звяртала ўвагу вопытнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму, ЦДіМ. Работы прызёраў і пераможцаў можна будзе ўбачыць на выставе творчых работ, прысвечанай «Браслаўскім зарніцам». А вось імёны пераможцаў мы пачуем 28 мая падчас урачыстага святкавання. Тады ж яны будуць узнагароджаны дыпломамі.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago