Жыць з роўнымі магчымасцямі

Пандус ля ўвахода ў ЦДіМ

Рэабілітацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя з’яўляецца не толькі вострай праблемай для грамадства, але і прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. І стварэнне даступнага асяроддзя для павышэння ўзроўню жыцця інвалідаў і іншых маламабільных груп насельніцтва прадугледжана адпаведнай Дзяржаўнай праграмай.

У нашым раёне таксама распрацаваны мерапрыемствы, якія прадугледжваюць ліквідацыю натуральных, інфармацыйна-камунікацыйных і архітэктурных перашкод, што абцяжарваюць доступ да аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры і вольны рух фізічна аслабленых асоб, да якіх адносяцца інваліды і людзі з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння (пажылыя, асобы з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату, цяжарныя жанчыны, дзеці дашкольнага ўзросту, дарослыя з малымі дзецьмі на руках або ў калясках). Выкананне гэтых мерапрыемстваў знаходзіцца на пастаянным кантролі ў кіраўніцтва раёна.

Як паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Галіна Караткова, за мінулы год элементамі безбар’ернага асяроддзя ў раёне абсталяваны пяць аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Пандусы з поручнямі з’явіліся на ўваходах у аддзяленні паштовай сувязі агр. Ахрэмаўцы і цэнтры дзяцей і молад- зі. Адкідны пандус, устаноўлены ў шматкватэрным доме па вул. Садовай, дае магчымасць з найменшымі цяжкасцямі выбрацца на вуліцу інваліду-калясачніку. Абсталяваны пешаходныя шляхі па вул. Юбілейнай.

Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік», прыпынак, які знаходзіцца за будынкам РЦК, цяпер адпавядае нарматыўным стандартам безбар’ернага асяроддзя. Аддзел ЖКГ райвыканкама праводзіць работу па актуалізацыі электроннага банка даных будынкаў і збудаванняў арганізацый незалежна ад формы ўласнасці, абсталяваных элементамі безбар’ернага асяроддзя.

Такім чынам, адзначыла Г. Караткова, план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб у нашым раёне выкананы і гэта трэці паказчык у вобласці.

Тым не менш многія праблемы застаюцца. Так, не поўнасцю вырашана пытанне прыстасаванасці існуючага жылога фонду, дзе да патрэб фізічна аслабленых асоб не прыстасаваны ўваходы, лесвіцы, месцы агульнага карыстання.

Безумоўна, на ўсё гэта патрэбны грошы. Але нельга забываць, што людзям з абмежаванымі магчымас- цямі таксама гарантуецца права на свабоду перамяшчэння, працу, адпачынак, ахову здароўя, жыллё, адукацыю і ўдзел у культурным жыцці. Таму безбар’ерным асяроддзем павінны быць, у першую чаргу, усе сацыяльныя аб’екты. Пра што хочацца нагадаць усім тым, хто не імкнецца аблегчыць жыццё гэтай катэгорыі грамадзян у пераадольванні бытавых цяжкасцей.

У раёне пражывае 6 225 грамадзян сталага ўзросту (60 гадоў і старэй), больш за 600 бацькоў з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў, 1 216 інвалідаў, у тым ліку: маладыя інваліды — 68, інваліды першай групы — 223, другой групы — 577, трэцяй групы — 384, дзеці-інваліды — 92, інваліды Вялікай Айчыннай вайны — 4, інваліды-калясачнікі — 115, інваліды па зроку — 69.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

25 минут ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

2 часа ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

2 часа ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

2 часа ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago