Categories: Новости

Дзень сімвалаў незалежнай Беларусі ў Браславе

Штогод у другую нядзелю мая беларусы адзначаюць свята асноўных сімвалаў краіны — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Не праходзіць яно незаўважным і на Браслаўшчыне. Урачыстасці з гэтай нагоды адбыліся 14 мая ў дворыку першай гарадской школы.

Сёлета гэты дзень акурат супаў з чыслом, калі беларусы ў 1995 годзе па выніках усенароднага апытання далі згоду на прыняцце сучасных дзяржаўных сімвалаў: герба ў выглядзе зямнога шара і вянка з каласоў, пераплеценых стужкай з кветкамі канюшыны і льну, і чырвона-зялёнага сцяга з традыцыйным арнаментам.

Менавіта ўпрыгажэннямі ў колерах сучаснай незалежнай Беларусі сустракала першая школа ўсіх, хто сабраўся разам у гэты святочны дзень, — вучняў, настаўнікаў, прадстаўнікоў раённага кіраўніцтва і арганізацый. А пачаліся ўрачыстасці з узняцця дзяржаўнага сцяга. Ганаровую місію выканалі адны з лепшых вучняў Браслаўшчыны — гімназіст Раман Шукель і вучаніца СШ № 1 Дар’я Надысева. Падчас гучання гімна на тварах дарослых і дзяцей чыталася разуменне важнасці падзеі. Уразіла прысутных і яскравае маштабнае шэсце-замалёўка са сцягамі. Яно выглядала вельмі знакава: на фоне блакітнага чыстага неба развяваліся чырвона-зялёныя палотнішчы — сімвалы нашай роднай і свабоднай краіны.

Ролю свята ў цяперашнія дні адзначыла ў сваім віншавальным слове намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка. Сімвалічным было і прыняцце ў гэты дзень маладых хлопцаў і дзяўчат у рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі: членамі самай вялікай маладзёжнай арганізацыі сталі 28 вучняў. Ад імя сваіх равеснікаў з абяцаннямі шанаваць мінулае і далей будаваць светлую будучыню выступіла актывістка Вікторыя Рушакова.

У гонар роднай краіны гучалі песні і вершы ў выкананні маладых браслаўчан. А напрыканцы ўрачыстасці ў неба ўзняліся чырвона-зялёныя паветраныя шары.

■ Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

7 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

7 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

9 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

9 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

10 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

10 часов ago