Як прайшоў Дзень Перамогі

З кожным годам усё больш аддаляюцца ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны, радзеюць шэрагі ветэранаў. Тым не менш сучаснае пакаленне не мае права забываць жудасныя часы ваенных дзеянняў. Наш святы абавязак — захаваць памяць і выхоўваць у грамадзян пачуццё павагі, удзячнасці і пашаны да тых, хто абараняў нашу будучыню і мір.

Штогод сотні браслаўчан прыходзяць на ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 9 Мая. Вось і ў сёлетні майскі дзень, нягледзячы на прахалоднае надвор’е, на плошчы перад райвыканкамам сабраліся гараджане з букетамі кветак і рознакаляровымі паветранымі шарамі ў руках. У рамках усебеларускай акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі» актывісты БРСМ раздавалі жадаючым святочныя бутаньеркі. Усе прысутныя з нецярпеннем чакалі пачатку ўрачыстасцей. Несумненна, у цэнтры ўвагі былі ветэраны, якія занялі свае пачэсныя месцы на плошчы. Іх напачатку святочнага мерапрыемства асабіста віталі кіраўнікі раёна — старшыні райвы- канкама і райсавета Уладзімір Дранеўскі і Ніна Пучынская. У першую чаргу яны падышлі да ветэранаў, паціснулі рукі і шчыра падзякавалі за неацэнны ўклад у набліжэнне Вялікай Перамогі. У знак удзячнасці ад нашчадкаў Уладзімір Дранеўскі і Ніна Пучынская ўручылі ганаровым удзельнікам свята кветкі і памятныя падарункі.

 

Тэатралізаваная пастаноўка «Памяць спаленых вёсак», падрыхтаваная работнікамі культуры, прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый горада, школьнікамі, паказала трагічнасць і жудаснаць падзей Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер на папялішчах вёсак стаяць шэрыя помнікі, а магло б кіпець жыццё. Пастаноўка яшчэ раз нагадала, наколькі трэба быць удзячнымі нашым дзядам і прадзедам за магчымасць жыць пад мірным небам.

Святочнай калонай накіраваліся прадстаўнікі працоўных калектываў, сілавых структур горада і раёна да помніка загінулым, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё, вызваляючы нашу Радзіму. Узначалілі калону ветэраны, а ўслед за імі ішлі вучні гарадскіх школ з партрэтамі сваіх родных, чый лёс звязаны з вайной.

Пачаўся мітынг-рэквіем з выступлення гімназісткі Лады Сінькевіч і рэжысёра народнага тэатра Яўгена Набеева. Пранікнёны зварот юнай дзяўчынкі да бацькі, які не вярнуўся з вайны, у многіх выклікаў слёзы на вачах.

Віншуючы прысутных са святам Перамогі, старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі падкрэсліў, што ўрокі Вялікай Айчыннай вайны не павінны забывацца. Дзеля гэтага аднаўляюцца і рэканструіруюцца абеліскі і помнікі загінулым, будзе працягвацца работа ў гэтым накірунку і далей. Да сёлетняга свята, напрыклад, былі заменены мемарыяльныя пліты на помніку ў Браславе.

На мітынгу таксама выступілі ваенны камісар раёна Віталь Грамніцкі, старшыня РГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Леанід Мікшта, вучаніца школы № 2 Кацярына Іоч. Скончыўся мітынг-рэквіем хвілінай маўчання, салютам і ўскладаннем вянкоў і кветак.

 

Урачыстасці з нагоды Дня Перамогі прадоўжыліся ў РЦК, дзе быў паказаны спектакль «Радавыя» па п’есе Аляксея Дударава ў пастаноўцы народнага тэатра, і на стадыёне, дзе адбываліся сяброўскія сустрэчы паміж футбольнымі камандамі.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago