Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» сёлета адзначыць сваё 50-годдзе.

Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, правядзенне 50-га юбілейнага свята запланавана на 27 — 28 мая. На яго запрошаны дэлегацыі і творчыя калектывы з розных краін.

У гэтыя дні жыхароў Браслаўшчыны і яе гасцей чакае насычаная прагра- ма і шмат прыемных сюр- прызаў. Цікавыя мерапрыемствы будуць адбывацца на розных пляцоўках горада: на цэнтральнай плошчы, Замкавай гары, у Леснічоўцы і інш.

У прыватнасці, падчас фестывалю пройдзе адкрыццё паруснай школы. Гэта сапраўдны падарунак для браслаўчан усіх узростаў, бо праз дзесяцігоддзі на Браслаўшчыну вяртаецца парусны спорт і над блакітнай гладдзю Дрывят зноў распусцяцца белыя ветразі яхт, а жыхары нашага раёна атрымаюць магчымасць заняцца яхцінгам. Сімвалічна, што гэта адбываецца ў юбілейны для «Браслаўскіх зарніц» год.

Яшчэ адным падарункам да юбілею стане ўсталяванне памятнага знака ў гонар свята традыцыйнай культуры. Несумненна, што ён не толькі ўпрыгожыць горад, але і стане цікавым арт-аб’ектам для турыстаў і яшчэ адным сімвалам Браслава.

Па традыцыі адбудзецца і свята сярэдневяковай культуры «Меч Брачыслава». Плануецца, што падчас яго пройдзе прадстаўленне «Захоп і абарона сярэдневяковага горада Браслава», будуць майстар-класы па танцах, выступленне гістарычных клубаў і тэатраў. У рамках «Браслаўскіх зарніц» таксама прысваенне звання «Ганаровы грамадзянін Браслаўскага раёна», гала-канцэрт гасцей свята, падвядзенне вынікаў конкурсаў сярод вакальна-харавых калектываў, малюнкаў і вершаў, прысвечаных гораду і фестывалю.

Усіх сакрэтаў юбілей- нага свята арганізатары пакуль не раскрываюць. На дадзеным этапе падрыхтоўкі складаецца падрабязная праграма і вядуцца канчатковыя перамовы з калектывамі і зоркамі беларускай эстрады. Аднак нельга сумнявацца, што жыхароў Браслаўшчыны і яе гасцей чакае шмат цікавых сюрпрызаў. ■

Алена НАБЕЕВА.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago