Categories: ЛюдиОтдых

Валерыя Сплашнова знаходзіць цудоўнае ў звычайным

Напрыканцы мінулага года арганізацыя садружнасці «Польша — Літва — Беларусь», кіруючыся высакароднай мэтай захавання гістарычных каштоўнасцей помнікаў, праводзіла для жыхароў суседніх краін фотаконкурс «Пейзажы прыгранічча».

Настаўнік польскай мовы Святлана Мацулевіч, якая вядзе ў СШ № 1 факультатыўныя заняткі, запрасіла вучняў да ўдзелу ў ім. Адгукнулася на гэтую прапанову вучаніца 10 «А» класа Валерыя Сплашнова. Тры фатаграфіі панскай сядзібы ў Опсе і яе ваколіц былі адпраўлены ў Беласток, дзе арганізатары конкурсу наладзілі вулічную выставу. Здымкі Леры не згубіліся сярод больш як чатырох соцень работ з розных краін, а цяпер прыйшла вестка, што адзін з іх, пад назвай «Вартаўнікі часу», атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.

Фатаграфіяй дзяўчына займаецца каля двух з паловай гадоў. Як і многія яе равеснікі, спачатку здымала на мабільны тэлефон, цяпер карыстаецца прафесійным фотаапаратам: бацькі падтрымалі захапленне дачкі. Яны па меры магчымасцей дапамагаюць, нават падказваюць ідэі работ. Леры як пачынаючаму фатографу давялося шмат вучыцца. Яна шукала інфармацыю ў інтэрнэце, перачытала многа кніг і цяпер адчувае сябе больш упэўнена, нават дасылае свае здымкі на фотаконкурсы, якія праводзяць адпаведныя сайты, і ўжо мае станоўчыя водгукі. Дзяўчыне вельмі падабаецца фатаграфаваць пейзажы, добра атрымліваюцца ў яе і партрэты.

Фотаапарат Лера Сплашнова бярэ ў рукі звычайна па выхадных днях, бо ўрокі ў профільным класе і дадатковыя заняткі адымаюць шмат часу. Але знаходзяцца ў яе хвілінкі і для малявання, і для чытання папулярнай сярод моладзі фантастыкі. Свет захапленняў гэтай жыццярадаснай дзяўчыны надзвычай багаты: яна займалася харэаграфіяй у дзіцячай школе мастацтваў, дзюдо, спрабавала сябе ў фларыстыцы і нават вывучала літоўскую мову. Любая справа ладзіцца ў яе руках, а фотаапарат дапамагае знаходзіць у штодзённых праявах жыцця цудоўныя моманты і захоўваць іх надоўга. ■

Жанна БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

5 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

5 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

5 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

6 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

6 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

6 часов ago