Андрэй Яблонскі САПРАЎДНЫ ПРАФЕСІЯНАЛ СВАЁЙ СПРАВЫ

За добрасумленную працу ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, высокую кваліфікацыю, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, працаздольнасць і адказнасць вадзіцель аўтамабіля транспартнага ўчастка КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» Андрэй Яблонскі напярэдадні прафесійнага свята работнікаў ЖКГ узнагароджаны Падзякай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Уся працоўная біяграфія Андрэя Яблонскага і яго блізкіх родных звязана з браслаўскай камунальнай службай. Тут працаваў яго дзед, усё жыццё бацька, кіруе аўтамабілем старэйшы брат, а жонка займае пасаду юрысконсульта. Праўда, цяпер яна знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці.

Андрэй з дзяцінства з тэхнікай на ты. У вольны час не адставаў ад бацькі, ездзіў з ім у рэйсы, дапамагаў яму, вобразна кажучы, гайкі круціць. Ужо ў 16 гадоў на ўсіх законных падставах кіраваў матацыклам. Таму, заканчваючы школьнікам вучэбна-вытворчы камбінат, з лёгкасцю здаў экзамен і атрымаў вадзіцельскае пасведчанне. І адразу ж пасля школы пайшоў па бацькоўскіх слядах.

Пасля службы ў армейскіх радах Андрэй вярнуўся ў камунальную гаспадарку і сеў за руль далёка не новага ГАЗ-53. З таго часу мінула 20 гадоў, а ён і сёння на старэнькім самазвале не толькі выконвае розныя работы на ўчастках «Браслаў-камунальніка», але і дастаўляе патрэбныя прадпрыемству грузы з Мінска, Віцебска, Полацка. Прычым аўтамабіль, які шмат пабачыў, не падводзіць свайго гаспадара. Не дзіўна толькі, што за столькі гадоў бесперапыннай эксплуатацыі і сотні тысяч кіламетраў прабегу пад капотам машыны б’ецца ўжо трэцяе «сэрца», а на раме ўстаноўлены другі кузаў, не лічачы больш дробных рамонтаў. Дзякуючы клапатлівым і ўмелым рукам вадзіцеля, ветэран аўтамабільнай прамысловасці яшчэ ўпэўнена імчыцца па беларускіх дарогах.

Дарэчы, за А. Яблонскім замацаваны не толькі «газон». Даглядае ён і грузапасажырскую «Газэль». Калі неабходна для патрэб гаспадаркі даставіць якія-небудзь дробныя дэталі, матэрыялы, Андрэй накіроўваецца ў камандзіроўку на больш эканамічным аўтамабілі. Увогуле ж трэба сказаць, што халастых прабегаў машыны ў А. Яблонскага ніколі не бывае. Вязе, напрыклад, на здачу другасную сыравіну, а ў адваротным накірунку загружаецца сантэхнічным абсталяваннем, трубамі, запчасткамі і г. д.

Непасрэдны кіраўнік вадзіцеля першага класа начальнік транспартнага ўчастка Аляксандр Лук’янец кажа, што Андрэй вызначаецца сапраўдным прафесіяналізмам і высокай адказнасцю. Без лішніх слоў выканае ўсе вытворчыя заданні і даручэнні, калі трэба, падменіць таварыша. За гэтыя якасці паважаюць Андрэя і калегі па працы. ■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

2 часа ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

2 часа ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

2 часа ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

2 часа ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

2 часа ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

2 часа ago