Categories: Деньги

«МАЯК БРАСЛАЎСКІ» – ГАСПАДАРКА МОЦНАЯ І САЦЫЯЛЬНА АРЫЕНТАВАНАЯ

У парадку дня сёлетняга сходу ўпаўнаважаных сельгаскааператыва «Маяк Браслаўскі», акрамя абавязковых для яго правядзення пытанняў, значыліся і яшчэ два надта важныя пункты: «Аб рэарганізацыі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва ў адкрытае акцыянернае таварыства» і «Аб будаўніцтве малочнатаварнага комплексу». Пэўна, таму, акрамя вылучаных у калектывах сваіх прадстаўнікоў, на гэты вясковы форум прыйшло і шмат добраахвотнікаў. Такім чынам атрымлівалася, што ўсе выносімыя на галасаванне пытанні мелі поўнае права на іх зацвярджэнне.

Кіраўнік гаспадаркі Рамуальд Шукель сваю справаздачу пачаў такімі словамі: «Сёння ўсе ківаюць на цяжкую эканамічную сітуацыю, якая складваецца ў працаўнікоў сяла. І тым жа часам даводзяцца новыя задачы па павышэнні прадукцыйнасці працы, зніжэнні сабекошту прадукцыі. А для гэтага патрэбны інвестыцыі. Пры замарожаных на працягу апошніх чатырох гадоў закупачных цэнах на сельгаспрадукцыю цэны на энерганосьбіты, угнаенні, сродкі аховы раслін, ветпрэпараты выраслі на 20 %. І нават знаходзячыся ў такім дыспарытэце, СВК «Маяк Браслаўскі» жыве і працуе з прыбыткам».

Далей Рамуальд Іванавіч падрабязна прааналізаваў работу ўсіх галін вытворчасці. Прывяду толькі некалькі лічбаў з раздзела «Эканоміка».

За справаздачны 2016 год працаўнікамі гаспадаркі выраблена прадукцыі на 15 мільёнаў 600 тысяч рублёў у супастаўных цэнах. Ад рэалізацыі яе атрымана 15 880 тысяч рублёў выручкі, пры агульнай рэнтабельнасці ў 14 % і рэнтабельнасці ад продажу ў 19 %. Агульная сума прыбытку склала 1 642 тысячы рублёў, ад рэалізацыі — 2,265 млн руб. Сярэдняя заработная плата — 509 руб. У параўнанні з папярэднім годам яна не вырасла. Аднак, як падкрэсліваў Р. Шукель, пры гэтым трэба браць да ўвагі, што гаспадарка выдзеліла яшчэ і 291 тысячу рублёў на матэрыяльнае заахвочванне і рознага роду льготы для сваіх працаўнікоў. Гэтая сума набралася з памяншэння кошту апрацоўкі прысядзібных участкаў, нарыхтоўкі і перавозкі кармоў і дроў, абедаў, правядзення вяселляў і провадаў у армію, пахаванняў, на дыягнастычнае абследаванне ў абласным цэнтры, рамонт кватэр, бясплатныя пуцёўкі ў санаторыі, матэрыяльнае заахвочванне перадавікоў. Такім чынам, на кожнага працуючага члена сельгаскааператыва ў сярэднім гаспадарка патраціла 696 рублёў.

Калі ж на парадак дня сходу былі вынесены пытанні, пра якія гаварыў вышэй, удзельнікі яго ў сваім выбары не вагаліся.

«Сёння нашым прыбыткам распараджаецца праўленне і агульны сход, — гаварылі ў сваіх выступленнях працаўнікі. — Згодзімся на такі крок — згубім права на сваё заробленае. Таму давайце думайць, перш чым узняць руку».

У выніку сход упаўнаважаных СВК «Маяк Браслаўскі» адзінагалосна прагаласаваў за захаванне статусу сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва. Пра перспектыву будаўніцтва ў гаспадарцы малочнатаварнага комплексу расказала галоўны эканаміст Леаніда Радзіёнава. Усе яе падлікі сведчылі пра тое, што калі гаспадарка ўвяжацца ў гэтую «авантуру», то толькі пасля пятнаццаці гадоў, што кааператыў будзе гасіць крэдыты на ўзвядзенне, спатрэбіцца яшчэ не менш дзесяці, каб укладанні акупіліся. І прывяла яшчэ адзін яскравы прыклад: кожны месяц давядзецца аддаваць роўна столькі грошай за карыстанне пазыкай, колькі траціцца на закуп біяхімічных дабавак у камбікорм для свінакомплексу, які прыносіць рэнтабельнасць без малога 30 %.

Зразумела, супраць такіх фактаў аргументаў няма. Таму сход таксама адзінагалосна выказаўся супраць.

Кіраўнік рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, які прысутнічаў на сходзе і прывёз узнагароды камітэта, у сваім выступленні адзначыў, што такіх сацыяльна арыентаваных гаспадарак у рэспубліцы засталіся адзінкі. А пра тое, што «Маяк Браслаўскі» аплаціў 12 пуцёвак у санаторыі, нават падумаць не мог, бо і больш моцныя сельгаспрадпрыемствы краіны імкнуцца эканоміць на гэтым.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago