Categories: Люди

Таццяна Крот — з дабром у сэрцы і песняй у душы

На сцэне сямейны дуэт Таццяны і Валерыі Крот

Атрымліваючы асалоду на канцэртах ад мілагучных песень, яскравых танцаў, трапных сцэнак браслаўскіх артыстаў, мы, гледачы, часта забываемся ці нават не ведаем, колькі сіл, цярпення і гадзін рэпетыцый затрачана на канчатковую прыгожую карцінку. А між тым людзі, якія радуюць нас на раённых сцэнічных пляцоўках, далёка не ўсе прафесійныя вакалісты ці акцёры — гэта звычайныя работнікі, якія па закліку душы займаюцца самадзейнасцю.

З ліку такіх добра вядомая браслаўчанам Таццяна Крот. Завадная, вясёлая, яна са сцэны дзеліцца з гледачамі сваім аптымізмам, аднак лірычныя кампазіцыі ў яе выкананні кранаюць да слёз. Так было і на канцэрце ў РЦК, прысвечаным Дню жанчын, калі Таццяна спявала ў дуэце з Леанідам Лаўрыновічам, а затым і разам са сваёй дачкой.

— Я спяваю, колькі сябе памятаю, — прызнаецца самадзейная артыстка, — у школе, падчас вучобы ў медвучылішчы, затым ужо працуючы медсястрой у бальніцы, часам здаецца, што ўсё маё жыццё — гэта адна вялікая песня. Паступова такое хобі і перарасло практычна ў другую прафесію. Хоць сваім прызваннем лічу ўсё ж такі медыцыну, а калі дакладней — дапамогу старым людзям. Цяперашняя работа ў доме-інтэрнаце для састарэлых дае мне магчымасць адчуваць сябе карыснай тым, каму не хапае клопату дзяцей і сяброў. Ну а песня — мая аддушына.

Сапраўды, самадзейнасць у жыцці Таццяны Крот — амаль другая прафесія. Дзяжурствы ў доме-интэрнаце мяжуюць з выступленнямі і ўдзелам у вакальных конкурсах рознага ўзроўню — ад раённых да рэспубліканскіх. Цяпер яна спявае ў народным ансамблі песні Браслаўскага РЦК «На панадворку» пад кіраўніцтвам Марыны Шыркевіч, а таксама з’яўляецца салісткай Ахрэмаўскага ЦНК, дзе адточваць майстэрства ёй дапамагае Леанід Лаўрыновіч. Абодвум сваім настаўнікам Таццяна вельмі ўдзячна за падтрымку і музычную адукацыю. Акрамя таго, Леанід выступае ў якасці творчага партнёра Т. Крот, калі яны спяваюць у дуэце, і аўтара песень для сваёй падапечнай. Менавіта з аўтарскай песняй Лаўрыновіча пад назвай «Браслаўшчына» наша самадзейная артыстка выступала на абласным свяце-конкурсе выканаўцаў беларускай песні «На зямлі Святой Сафіі». Пазней менавіта гэта кампазіцыя стала гімнам браслаўскай зямлі.

Ды і ўвогуле ў гэтай маладой таленавітай жанчыны шмат разнастайных узнагарод. З хваляваннем яна перабірае кожную і ўзгадвае, дзе і калі атрымала. Вось дыплом з аблас- нога конкурсу сярод медработнікаў, другі — з рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага «Новые имена Беларуси», трэці — з раённага «Папа, мама, я — музыкальная семья»… Сярод лепшых Таццяна і на асноўным месцы працы. Сёлета за актыўную, добрасумленную работу па сацыяльнай абароне насельніцтва, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў атрымала падзяку старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Вось так яна і крочыць па жыцці з дабром у сэрцы і песняй у душы. ■

Вера БУЛАНАВА.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

6 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

6 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

6 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

6 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

6 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

6 часов ago