Categories: Отдых

Аматары більярда пазмагаліся за перамогу ў штогадовым турніры «Браслаўскі шар — 2017»

Кожны год раённы камітэт БРСМ збірае разам аматараў більярда, якія высвятляюць, хто з іх самы лепшы ігрок. Чарговы раз у більярднай зале турбазы «Браслаўскія азёры» сабраліся аматары гэтай гульні, каб пазмагацца за перамогу і выйграць «Браслаўскі шар — 2017».

Калі ў папярэднія гады за ганаровае званне змагаліся спачатку прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, потым — пагранічнікі раёна, то сёлета «Браслаўскі шар» сабраў прадстаўнікоў толькі сілавых структур. Удзельнікі спаборніцтва гулялі па кругавой сістэме. Кожны з іх павінен быў забіць у цэль як мага больш шароў. Улічваўся і час, скарыстаны на гэта. Самыя хуткія і трапныя прынеслі сваёй камандзе больш балаў.

Па выніках конкурсу трэцяе месца заняла каманда Браслаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС, другімі сталі ваеннаслужачыя пагранічнага паста «Урбаны», а пераможцамі і ўладальнікамі «Браслаўскага шара — 2017» сталі прадстаўнікі РАНС. У асабістым заліку лепшым більярдыстам стаў прадстаўнік РАНС Аляксандр Кардэль. Пераможцы атрымалі граматы і прызы ад райкама БРСМ, а ўсе астатнія ўдзельнікі — прыемныя ўражанні ад цікава праведзенага пятнічнага вечара ў добрай кампаніі. ■

Таццяна ПЯТУШКА

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

37 минут ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

53 минуты ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

1 час ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

3 часа ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

3 часа ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

3 часа ago