Categories: Отдых

Раённы конкурс на лепшую пярвічную арганізацыю сярод устаноў адукацыі раёна «Школьны марафон»

Напрыканцы лютага райкам ГА БРСМ правёў раённы конкурс на лепшую пярвічную арганізацыю сярод устаноў адукацыі раёна «Школьны марафон». Такое мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і заўсёды на ўра ўспрымаецца моладдзю, бо ў ім удзельнічаюць самыя творчыя, крэатыўныя і актыўныя школьнікі раёна.

На гэты раз за перамогу, званне лепшай школьнай пярвічкі БРСМ і магчымасць прадставіць раён на занальным ці абласным этапе змагаліся каманды з гімназіі, СШ № 2, Ахрэмаўскай, Відзаўскай, Дрысвяцкай і Опсаўскай школ.

Уся праграма «Школьнага марафону» складалася з трох конкурсаў. У першым з іх — «Знаёмцеся, гэта мы» — каманды-ўдзельніцы па-рознаму прадстаўлялі не толькі сябе, але і дзейнасць сваёй пярвічнай арганізацыі, яе гісторыю і традыцыі, пераемнасць і сувязь пакаленняў. Сапраўды, майстэрству школьнікаў трымацца на сцэне можна было пазайздросціць. Яны зрабілі свае нумары насычанымі і цікавымі, дапаўнялі іх прэзентацыямі, спявалі, танцавалі і жартавалі.

У кожнай каманды быў свой капітан — самы актыўны ўдзельнік не толькі жыцця пярвічкі, але і школы. Яго здольнасці раскрыў другі конкурс — дуэт «Лідар-сюрпрыз». Школьнікі ў ім выступалі разам са сваімі старэйшымі лідарамі — педагогамі. І дарослыя, і дзеці пакарылі зал сваімі песнямі, жартамі і крэатыўнымі задумамі. А таксама яшчэ раз даказалі, што ў нашых установах адукацыі вучацца творчыя школьнікі і працуюць ініцыятыўныя педагогі. Апошні конкурс — прэзентацыя кніг «Крыніца мудрасці» — стаў вырашальным. Тут школьнікам трэба было паказаць, што яны не толькі актыўныя, але і адукаваныя. Загадзя яны павінны былі выбраць твор любога беларускага аўтара і ўжо са сцэны расказаць пра яго так, каб кожнаму ў зале захацелася прачытаць абранае апавяданне ці раман. І ў каманд гэта сапраўды атрымалася. Яны рэкламавалі твор, здзіўлялі, прыцягвалі ўвагу да фактаў, сюжэтнай лініі, персанажаў, нават у тэатралізаванай форме паказвалі са сцэны самыя яркія моманты кнігі. Пры гэтым для прэзентацыі выбралі творы не толькі вядомых беларускіх аўтараў, але і нашых землякоў. — Узровень падрыхтоўкі і выступлення канкурсантаў парадаваў.

Усе каманды падышлі да «Школьнага марафону» творча і даказалі, што браслаўская моладзь актыўная. Таму кожны можа лічыць сябе пераможцам, — падкрэсліла першы сакратар райкама БРСМ Надзея Плясун.

Тым не менш па выніках «Школьнага марафону» трэцяе месца заняла Відзаўская школа, другімі сталі вучні з гімназіі. Ну а пераможніцай конкурсу адзінагалосна была прызнана вясёлая і творчая каманда з Дрысвяцкай школы. Менавіта яна прадставіць у сакавіку наш раён на занальным этапе ў Шаркаўшчыне. ■

Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago