Categories: Деньги

Антаніна Маркушонак здолела надаіць больш як па 8 тон малака ад каровы

За мінулы год аператары машыннага даення СВК «Маяк Браслаўскі» ад кожнай каровы ў сярэднім надаілі па 7 255 кілаграмаў малака. Па МТФ «Якавічы» сярэдні надой дасягнуў 8 664 кг, у Купчэлях — па 7 435 кг. З усіх аператараў на МТФ «Купчэлі» толькі Антаніна Маркушонак здолела надаіць больш як па 8 тон малака ад каровы.

— Думаю, што ў свой час, калі дзяўчынкай прыбягала на ферму «Ілгайцы» дапамагаць маці даіць кароў, сказала б пра надой у 8 тысяч кілаграмаў, яна б палічыла мяне хворай на галаву. А маці была адной з лепшых даярак тагачаснага калгаса «Гігант», — кажа Антаніна Здзіславаўна. — А сёння я маю не самы высокі паказчык. Вунь Ала Стэльмашчук з якавіцкай фермы ўжо рубеж у 9 тон пераўзышла. Нам ёсць на каго раўняцца, падцягвацца да ўзроўню аператараў-суседзяў.

Аператарам машыннага даення А. Маркушонак працуе з 2002 года. За 2016-ы ад кожнай каровы надаіла па 8 054 кг малака, што на 380 больш, чым у папярэднім годзе. Валавы надой па яе групе вырас на 2,4 тоны і склаў 259 т. Важна адзначыць і тое, што 99,9 % надою прададзена гатункам экстра.

Дабівацца высокіх надояў, лічыць перадавы аператар, у першую чаргу дапамагае граматна пастаўленая ў гаспадарцы селекцыйная работа, пастаянная высокая забяспечанасць якаснымі кармамі, захаванне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны. Важную ролю мае і матэрыяльная зацікаўленасць усіх без выключэння працаўнікоў ферм у росце прадукцыйнасці працы.

Але не толькі высокімі вытворчымі паказчыкамі можа ганарыцца гэтая жанчына. Разам з мужам, які, на жаль, нядаўна памёр, яна выхавала дзесяцярых дзяцей. Старэйшыя ўжо жывуць самастойна, толькі двое малодшых вучацца: дачка — у Полацкім педагагічным, а сын — у Відзаўскім сельскагаспадарчым каледжах. І хоць ужо 4 гады Антаніна Здзіславаўна на пенсіі, аднак працу пакідаць яшчэ не збіраецца. Трэба «малышоў» на ногі паставіць.

У чэрвені гэтага года А. Маркушонак адзначыць сваё 55-годдзе. Збяруцца ў яе прасторным доме дзеці з унукамі, якіх, дарэчы, таксама 10, павітаюць любімую маці і бабулю з юбілеем, яна ж у адказ зможа падарыць ім па некалькі гадзін пяшчоты і ласкі, якімі яе нашчадкі ніколі не былі абдзелены. ■

Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

46 минут ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

1 час ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

1 час ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

2 часа ago

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

2 часа ago

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago