Асцярожна! Лёд становіцца небяспечным!

На азёрах і рэках Віцебшчыны назіраецца разбурэнне ледзянога покрыва, павялічваецца колькасць участкаў з адкрытай воднай паверхняй і з’яўляюцца палосы адкрытай вады ўздоўж берагоў, што стварае небяспеку для людзей.

Памятайце, што чалавеку дастаткова правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, і ўсё можа скончыцца самым сумным чынам. Пры тэмпературы вады 5-15°С небяспечным становіцца знаходжанне ў ёй да чатырох гадзін, пры 2-3° С — больш за 20 хвілін, пры тэмпературы ад 0 да -2°С смяротны зыход можа наступіць і пасля 10 хвілін.

Патэнцыяльныя ахвяры — аматары падлёднай рыбалкі. Акрамя рыбакоў, часта тонуць дзеці. Па статыстыцы, трэць ахвяр знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Аднак на 100 % ад экстрэмальнага купання не застрахаваны ніхто, таму варта выконваць нескладаныя правілы.

Адносна бяспечным называюць лёд таўшчынёй не менш за 7 см. Ён зялёнага або блакітна-зялёнага колеру. Брудны, бура-шэры лёд звычайна ўжо падталы і нетрывалы. Дарэчы, пры тэмпературы 0°С на працягу трох дзён трываласць лёду змяншаецца на 25 %.

Лёд лічыцца нетрывалым каля вусцяў рэк і прытокаў, паблізу ключоў і сцёкавых вод, а таксама дрэў, кустоў і чароту. Не правярайце яго трываласць, скачучы па ім або моцна наступаючы.

Правільна апранайцеся на зімовую рыбалку: бярыце з сабой хоць мінімальны набор выратавальных сродкаў: вяроўку, палку, дошку, выратавальную камізэльку, «кошкі».

Нельга свідраваць некалькі лунак побач і збірацца на лёдзе вялікімі групамі. Абавязкова неабходна пагаварыць з дзецьмі пра небяспеку гульняў на лёдзе. А самы бяспечны варыянт — наогул не выходзіць на лёд ні самім, ні пускаць туды дзяцей. Беражыце сябе! ■

Іван БЯЛУСЬ, в. а. намесніка начальніка РАНС па АТР.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

9 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

9 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

10 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

10 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

10 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

10 часов ago