Categories: Главное

Шчырыя віншаванні для вас, БРАСЛАЎСКІЯ МУЖЧЫНЫ!

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — гэта дзень перамог і мужнасці, цвёрдасці і сілы. Менавіта ў гэтае свята нашыя дарагія мужчыны больш за ўсё купаюцца ў промнях жаночага клопату, увагі і любові. Напярэдадні знамянальнай даты «Браслаўская звязда» сабрала для моцнай паловы насельніцтва пажаданні і віншаванні ад браслаўчанак.

Ірына Вайткевіч, супрацоўніца ваенкамата:

— Дарагія нашы мужчыны, абаронцы, салдаты! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды надыходзячага свята. Хай служба ўпрыгожыць вашы гады бясцэнным вопытам, а само жыццё напаўняецца толькі радаснымі падзеямі. Хай наперадзе вас чакае самая лепшая і пажаданая будучыня, у якой ёсць месца і доблеснай службе, і ціхаму сямейнаму шчасцю. Карыстаючыся момантам, хачу пажадаць свайму мужу Віталію і сыну Герману, які, дарэчы, нарадзіўся 23 лютага, моцнага здароўя і поспехаў. Са святам!

 

Алена Барыла, фельчар-лабарант:

— Жадаю стальнога здароўя, свежых ідэй, вернага ўзаемнага кахання ў сэрцы, сапраўднай высакароднасці ва ўчынках, і хай вашы лепшыя мужчынскія якасці спатрэбяцца толькі ў мірным жыцці. Гэтае свята вельмі важнае ў нашай сям’і, заўсёды віншуем усіх мужчын — ад малога да вялікага, асабліва бацьку і дзядулю, бо яны служылі. Не забываемся павіншаваць і адна адну на рабоце: мы ваеннаабавязаныя, таму, узгадваючы прыклады самаадданых жанчын падчас баявых дзеянняў, таксама адчуваем сваю прыналежнасць да Дня абаронцаў Айчыны.

 

Алена Скур’ят, пенсіянерка:

— У маім разуменні 23 лютага — дзень моцных, мужных людзей, у чыім жыцці ёсць месца не толькі подзвігам і гераічным учынкам, але і любові, клопату, разуменню. Мы, жанчыны, ведаем: што б ні здарылася, вы заўсёды будзеце побач і падставіце сваё плячо. У мітусні будняў часам не заўважаеш, што разам з табой чалавек, які заўсёды абароніць, і для яго гэта не толькі абавязак, але і наказ сэрца. Хай у вашым жыцці заўсёды будзе надзейны тыл: любоў і разуменне блізкіх, дабрабыт і моцнае здароўе!

 

Дар’я Азевіч, гімназістка:

— Дзень абаронцы Айчыны — важнае свята для кожнага грамадзяніна нашай краіны. У гэты дзень мы не толькі ўшаноўваем ваенных і ўспамінаем подзвігі суайчыннікаў. Сёння гэта свята сапраўдных мужчын, мужных і самаахвярных, тых, што любяць Радзіму і паважаюць яе гісторыю. Віншую ўсю мужчынскую палову Браслаўшчыны, у тым ліку і сваіх равеснікаў — будучых абаронцаў. Хочацца, каб маладое пакаленне не баялася ісці служыць у армію. Па словах дзеда і бацькі, усё благое, калі і было, хутка забылася, а пасля службы засталіся толькі добрыя ўспаміны і надзейныя сябры.

 

 

Таццяна Атрашкевіч, бухгалтар:

— Такое свята павінна быць абавязкова. Кожны раз хочацца загадзя да яго падрыхтавацца, набыць падарункі, але атрымліваецца заўсёды спантанна. Пажадаць нашым мужчынам хачу бадзёрасці духу, згоды, разумення і павагі блізкіх, быць надзейнай апорай для родных, заставацца моцнымі, мужнымі і смелымі абаронцамі сваіх жанчын, дзяцей і Радзімы. Каб мы адчувалі ваша плячо паўсядзённа, а ў цяжкую хвіліну вы былі б для нас сапраўдным шчытом. Здароўя, кахання ў асабістым жыцці, а на працы — дасягненняў і павышэнняў.

 

P.S. Уся жаночая палова рэдакцыі далучаецца да вышэйвыказаных пажаданняў. А для сваіх артыкулаў і надалей абяцаем шукаць самых мужных, моцных, актыўных браслаўчан. ■

Вера БУЛАНАВА

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago