Categories: Главное

Без права на забыццё. Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Усё далей адыходзяць у гісторыю падзеі жудаснай афганскай вайны. Але яе ўдзельнікі, якія маладымі хлопцамі прайшлі тымі вогненнымі дарогамі, і сёння памятаюць кожную атаку, кожны стрэл, кожную балючую страту. Не так часта яны могуць сустрэцца, пасядзець, пагутарыць, успомніць баявых таварышаў. Але штогод 15 лютага, у Дзень памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў, адкладваюць усе свае справы і збіраюцца разам.

Па традыцыі ў гэты дзень былыя «афганцы» наведалі месца пахавання Валерыя Александровіча, які загінуў у далёкай краіне, з удзячнасцю выслухалі выступленне вучняў Ахрэмаўскага ДССШ. Не абмінулі яны і магілы сваіх баявых таварышаў, якія не дажылі да сённяшняга дня, кветкамі і добрым словам ушанавалі іх памяць.

Затым віноўнікі ўрачыстасці накіраваліся ў СШ № 1, дзе ў фае на першым паверсе з цікавасцю разглядалі карціны адпаведнай тэматыкі віцебскіх мастакоў, наведалі і музей. Прыемна адзначыць, што гэтая скарбніца гісторыі штогод папаўняецца новымі значнымі экспанатамі. З сумам у вачах разглядалі ветэраны афганскай вайны цяжкія сведчанні сваёй баявой маладосці. Закранулі прысутных і вершы паэта Яўгена Расалая, які прыйшоў павіншаваць былых «афганцаў».

Шматлюдна было 15 лютага і ў гарадскім скверы каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам. Акрамя ўдзельнікаў урачыстасці, сюды прыйшлі школьнікі, моладзь і людзі старэйшага пакалення, каб ушанаваць памяць тых, каго дадому даставіў «чорны цюльпан».

Як падкрэ- сліў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі, вайна ў Афганістане была сапраўднай школай мужнасці для нашых салдат, а гонар за подзвігі, гераізм воінаў-«афганцаў» неаддзельны ад светлай памяці тых, хто не вярнуўся з бою. І сёння мы не павінны забываць, што зрабілі гэтыя мужныя людзі. Уладзімір Дранеўскі пажадаў віноўнікам урачыстасці моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, а таксама адзначыў работу па добраўпарадкаванні памятнага знака саміх былых «афганцаў», работнікаў КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» і іншых арганізацый і прадпрыемстваў горада.

Да прысутных звярнуўся і старшыня РГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Леанід Мік- шта. Ён нагадаў пра падзеі тых ваенных часоў, падкрэсліў стойкасць і адвагу беларусаў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак і выказаў словы падзякі і віншавання ў адрас сваіх таварышаў.

Са шчырымі словамі павагі і ўдзячнасці звярнуўся да воінаў-«афганцаў» раённы ваенны камісар Віталь Грамніцкі.

Хвілінай маўчання, вянкамі і кветкамі ўшанавалі прысутныя памяць загінулых на чужой зямлі. Не забываюць браслаўчане цяжкія падзеі вайны ў далёкай краіне. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago