ПРА ШТО ПІСАЛА «БРАСЛАЎСКАЯ ЗВЯЗДА» 15 гадоў таму назад (люты 2002-га)

ЦЭНТРАВЫВАЗ ГАЗУ: ПЛЮСЫ І МІНУСЫ

Калі газавыя балоны атрымлівалі па-старому, праз калгас, жыхары вёсак укладаліся ў 3-4 дні, цяпер, як скардзяцца чытачы, бывае, даходзіць да некалькіх тыдняў. У «Браслаўгазе» патлумачылі, што ў цэнтравывазе, як і ва ўсякай новай справе, ёсць яшчэ мінусы. Ім спрыяе стан дарог, якія нярэдка бываюць непраезнымі, недастатковая вывучанасць маршрутаў вадзіцелямі, а таксама адсутнасць у гаспадароў таблічак з абаненцкімі нумарамі. Але вялікі плюс у тым, што ўсе газавыя ўстаноўкі трапляюць пад пільны кантроль спецыялістаў.

ЗА ВОПЫТАМ ДА СУСЕДЗЯЎ

У канцы студзеня ў Літве на тыднёвым семінары знаходзілася дэлегацыя нашай рэспублікі. Віцебшчыну ў ёй прадстаўляла намеснік старшыні Браслаўскага райвыканкама Ніна Антонаўна Пучынская. У суседзяў беларусы вывучалі вопыт арганізацыі сацыяльнай абароны насельніцтва, які можа быць распаўсюджаны і ў нашым раёне.

ПРАБЛЕМА ЗРУШАНА З МЁРТВАЙ КРОПКІ

У апошнія гады пачасціліся выпадкі патравы дзікамі сельскагаспадарчых культур калгасаў і саўгасаў, а таксама насельніцтва. Таму райвыканкам сваім рашэннем стварыў камісію, якая абавязана аператыўна вырашаць пытанні, звязаныя з вызначэннем урону, нанесенага пасевам дзікімі капытнымі жывёламі, а таксама прымаць меры па недапушчэнні патраў.

УСТАНОЎЛЕНА ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ТАБЛО

Блізкасць знаходжання Браслаўшчыны ад Ігналінскай атамнай станцыі патрабуе пастаяннага інфармавання насельніцтва аб радыяцыйнай абстаноўцы ў 30-кіламетровай зоне АЭС. З гэтай мэтай некалькі гадоў таму назад і былі ўстаноўлены спецыяльныя табло ў фае райбальніцы, канторах калгасаў «Далёкія» і «Мяжаны». Толькі іх было недастаткова. І вось над уваходам у стары будынак пошты засвяціўся інфармацыйны шчыт, які паказвае радыяцыйны ўзровень на цэнтральнай плошчы Браслава і адначасова з’яўляецца электронным гадзіннікам.

БАГАТЫ ЎЛОЎ НА ДРЫВЯТАХ

Рыбацкае шчасце ўсміхнулася былой брыгадзе рыбгаса, а цяпер нацыянальнага парка на чале з Аляксандрам Блудзенем. За тры дні на Дрывятах яна злавіла амаль 20 тон буйнога ляшча. Свежай рыбай з важкага ўлову змаглі пачаставацца ўсе жадаючыя. Яе прадавалі ў магазінах райпа і нацыянальнага парка, з ахвотай набывалі індывідуальныя прадпрымальнікі. Частку ўлову ўзяў на перапрацоўку харчовы камбінат.

ПРЫЦЯГНУТЫ ДА АДКАЗНАСЦІ

На чарговым пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі райвыканкама большасць разгледжаных спраў датычылася фактаў п’янства на рабочых месцах. За дадзенае парушэнне 6 работнікаў ільнозавода і райпа атрымалі штраф у 50 тысяч рублёў. На такую ж суму аштрафаваны двое браслаўчан, якія ўцягнулі ў п’янку непаўналетняга, і прадавец — за продаж прадуктаў без сертыфікатаў. Чатыры жы- хары раёна, што згубілі пашпарты, атрымалі папярэджанні.

ПРАДСТАВЯЦЬ РАЁН НА АБЛАСНЫМ КОНКУРСЕ

Два дні запар у гарадскім Доме культуры праходзіў агляд-конкурс школьных драматычных гурткоў. Журы паглядзела 12 арыгінальных і цікавых спектакляў, і выбраць лепшую пастаноўку аказалася нялёгка. У выніку ў Віцебск паедзе драмгурток «Пераўвасабленне» СШ № 1, якім кіруе Наталля Іванчык. Юныя акцёры Алёша Дзянісаў, Алёна Парфяновіч, Паліна Басюк, Алёна Кавалёва і Таня Шакур пакажуць спектакль «Эма», сцэнарый якога яны напісалі самі.

ПРЫТУЛАК ДЛЯ АДЗІНОКІХ

На ўсходнім ускрайку Браслава размясцілася спецыялі- заваная ўстанова, дзе ўжо не адно дзесяцігоддзе знаходзяць свой апошні зямны прытулак адзінокія і хворыя састарэлыя людзі. Цяпер у доме-інтэрнаце жывуць 105 чалавек. Іх сярэдні ўзрост складае 81 год, 32 насельнікі прыкаваныя да ложкаў. За састарэлымі назіраюць тэрапеўт і псіхіятр, ім дапамагаюць 4 медсястры і 16 санітарак. Ва ўстанове выдзелена памяшканне для правядзен- ня набажэнстваў. ■

Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

12 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

12 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

13 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

14 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

16 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

17 часов ago