Categories: Люди

На вайну – следам за мужам

Жонкі афіцэраў — самаадданыя жанчыны, якія сваё жыццё кладуць на алтар службы мужа. Забываючы часам пра сябе, яны ідуць следам за сваімі мужчынамі, «куды тых накіруе Радзіма», іншым разам — у самыя небяспечныя месцы.

Менавіта так зрабіла і браслаўчанка Людміла Якаўлева, калі яе мужа Леаніда, начальніка Браслаўскага райаддзела КДБ, у снежні 1985 г. камандзіравалі на службу ў Афганістан. Безумоўна, такое рашэнне камандавання паўплывала на далейшы жыццёвы ўклад усёй сям’і. Старэйшай дачцэ Вользе, якая на той момант вучылася ў БДУ, давялося перавесціся на завочнае аддзяленне, каб прыглядваць за сястрой-дзевяцікласніцай. Людміла Мікітаўна паспешна прадала бацькоўскі дом у Паставах, спадчыну падзялілі паміж роднымі. Дзяўчатам былі дадзены апошнія наказы, і з роспаччу ў сэрцы жонка афіцэра выправілася ў невядомую краіну. І ўвесь час не пакідала думка: «Еду на вайну».

Кабул сустрэў яркім сонцам, высокім блакітным небам і нязвыклай мітуснёй. Размясцілася сям’я ў старым мікрараёне горада ў шматпавярховым доме, дзе суседзямі былі і суайчыннікі, і мясцовыя жыхары. Першыя дні, узгадвае Людміла Мікітаўна, баялася выходзіць на вуліцу. Прадукты, у асноўным кансерваваныя, прывозіў муж. Калі крыху асвоілася, то разам з іншымі савецкімі жанчынамі хадзіла на рынак за свежай агароднінай, садавіной і мясам. У абавязковым парадку ўсё гэта спачатку апрацоўвала ў растворы марганцоўкі і толькі потым елі. Моўнага бар’еру не адчувалася, бо дуканшчыкі (мужчыны-прадаўцы) нядрэнна ведалі рускую мову.

— Па сваёй прыродзе афганцы — дружалюбны народ, — кажа Л. Якаўлева, — але без асаблівай патрэбы з кватэры не выходзіла, таксама старалася не сядзець каля вокнаў.

Большую частку свайго вольнага часу жанчына вязала і кожную хвіліну думкамі была са сваімі дочкамі, бо нават па тэлефоне звязацца з імі не было ніякай магчымасці. Калі пачыналі страляць, ціха малілася.

У такім маральным напружанні праляцелі два з паловай месяцы, і нарэшце Людміла Якаўлева вярнулася дадому.

Другая яе «афганская камандзіроўка» доўжылася каля паўтара месяца. А вось падчас трэцяй жанчына ўладкавалася ў сакрэтны аддзел Прадстаўніцтва КДБ СССР у РА, дзе працаваў муж.

На той час сям’я пераехала на вялікую вілу каля гор. Але гэтая прыгажосць цесна суседнічала са смяротнай небяспекай. Кожная раніца пачыналася абстрэлам з боку душманаў. Рэактыўныя снарады ўзрываліся літаральна ў двары. Шкло ў вокнах бразгатала, дом уздрыгваў. Здавалася, ледзьледзь — і снарад трапіць у дах. Ложак з другога паверха Людміла Мікітаўна перанесла ў хол першага, іншым разам паверх коўдры накрывалася бронекамізэлькай, старанна вывучыла меры перасцярогі пры абстрэле. А часам вайне яшчэ падыгрывала і сама прырода: некалькі разоў землетрасенне, хоць і невялікае, скалынала зямлю. Нямала знаёмых давялося Якаўлевым праводзіць у апошні шлях за гэтыя гады.

Як усе савецкія людзі, яны з радасцю ўспрынялі загад аб вывадзе войск з Афганістана.

І па сённяшні дзень самым дарагім навагоднім падарункам для сябе Людміла Мікітаўна лічыць магчымасць у снежні 1988 г. назаўжды пакінуць спякотную чужую краіну.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago