ДРУЯ ВАЧАМІ МАСТАКОЎ

Выстаўка, прысвечаная пленэру «Пачаткі», адкрылася ў музеі традыцыйнай культуры.

Летась у Друі пры касцёле Найсвяцейшай Троіцы другі раз праходзіў мастацкі пленэр «Пачаткі». Ён сабраў больш за 30 мастакоў з усёй краіны. Падчас пленэру была створана сотня карцін розных напрамкаў сучаснага жывапісу. Па дамове кожны мастак пакінуў некалькі работ у касцёле. Пэўны час яны выстаўляліся ў сценах храма, а цяпер ксёндз Сяргей Сурыновіч прывёз частку карцін у Браслаў.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі адбылося ў мінулую суботу. У выставачную залу ўстановы завіталі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, гараджане і мясцовыя актывісты. Пад гукі скрыпкі, на якой іграла музыкант з Друі Валянціна Казакевіч, прысутныя з цікава сцю аглядалі выстаўленыя карціны, абмяркоўвалі іх, а пасля паглядзелі відэаролік, прысвечаны друйскаму касцёлу. Выступаючы падчас адкрыцця выстаўкі, ксёндз Сяргей Сурыновіч распавёў пра мастакоў, работы якіх выстаўляюцца, а таксама паведаміў, што ўжо пачалася падрыхтоўка да сёлетняга пленэру. Пра цікавасць да яго з боку мастакоў сведчыць той факт, што ўжо пададзена каля сотні заяў на ўдзел. Сам жа пленэр будзе прысвечаны юбілею бе- ларускага кнігадрукавання.

Трэба адзначыць, што ў адкрыцці выстаўкі прыняў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён з задавальненнем паглядзеў экспазіцыю і яшчэ раз акунуўся ў мастацкую атмасферу, бо бываў у Друі падчас працы пленэру. Як памятны знак у гонар першага наведвання музея традыцыйнай культуры яго супрацоўнікі падарылі біскупу вышыванку і тканы пояс, зробленыя рукамі браслаўскіх майстроў.

Выстаўка будзе пэўны час працаваць у музеі традыцыйнай культуры. Паспяшайцеся яе наведаць і ўбачыць Друю вачамі лепшых мастакоў сучаснага беларускага жывапісу. ■

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago