Каток на стадыёне стаў асабліва прывабны

Гэтай зімой каток на стадыёне асабліва прывабны. Ён не пустуе ні ў будні, ні ў выхадныя дні: людзі атрым ліваюць задавальненне ад актыўнага баўлення часу. І гэта не дзіўна, бо сёлета на ім з’явіліся музыка і сучаснае асвятленне.

— Ідэя зрабіць каток сучасным і прывабным, каб катанне на ім прыносіла не толькі фізічную карысць, але і эстэтычнае задавальненне, у аддзела адукацыі, спорту і турызму была даўно, — кажа намеснік начальніка аддзела Станіслаў Астаноўка. — Увасобіць яе ў рэальнасць атрымалася пасля таго, як з’явілася адпаведная апаратура. У мінулым годзе было набыта музыч- нае і светлавое абсталяванне, якое і ўстанавілі сёлета. Да таго ж прадпрыемства КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» прадаставіла ў часовае карыстанне святлодыёдную расцяжку, што таксама надало аб’екту асаблівы святочны выгляд.

Каток на стадыёне бясплатны. Пакатацца на ім можна ў любы час. Нядаўна там прайшлі раённыя спаборніцтвы «Залатая шайба-2017» у рамках першага этапа абласных спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў. Прыходзяць на стадыён сем’ямі і кампаніямі. Прыкметна, што хлапчукі часцей гуляюць у хакей, а маленькія дзеці пад наглядам бацькоў асвойваюць катанне на лёдзе. Асабліва шмат народу ў вячэрні час. Пры неабходнасці каток паўторна заліваюць і раўняюць няроўнасці, якія непазбежна ўзнікаюць пры катанні.

У РФСК «Дривятич» адзначаюць, што попыт на пракат канькоў расце. У адзін з выхадных было выдадзена каля 70 пар, у будні колькасць жадаючых меншая. Аднак 20-30 пар у дзень выдаюць стабільна. Гэта без уліку льготных катэгорый людзей, якія могуць узяць канькі бясплатна. У прыватнасці, гэта адносіцца да дзяцей са шматдзетных сем’яў. У асноўным бяруць канькі на адну гадзіну. Пры гэтым з 15.00 да 20.00 за імі прыходзяць у асноўным падлеткі, а пік попыту — з 18.00 да 19.00.

Сіноптыкі абяцаюць вяртанне маразоў, так што, калі надвор’е дазволіць, варта скарыстацца магчымасцю закінуць некалькі шайбаў у хакейныя вароты ці асвоіць пару новых фігурных па.

УСЯГО ПА БРАСЛАВЕ І РАЁНЕ ПАДРЫХТАВАНА 17 КАТКОЎ І 2 ХАКЕЙНЫЯ КАРОБКІ, А ТАКСАМА 18 ЛЫЖНЫХ ТРАС. СЛОВАМ, АМАТАРЫ АКТЫЎНАГА АДПАЧЫНКУ МОГУЦЬ У ПОЎНАЙ МЕРЫ РЭАЛІЗОЎВАЦЬ СВАЕ ЗІМОВЫЯ МАРЫ ПРА КАТАННЕ НА ЛЫЖАХ АБО КАНЬКАХ.

■ Алена НАБЕЕВА.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

3 часа ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

3 часа ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

4 часа ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

5 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

7 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

8 часов ago