ВУЧЫЦЦА ФІНАНСАВАЙ ГРАМАТНАСЦІ ТРЭБА З МАЛЕНСТВА

Кнігу ‘‘Твае першыя фінансы’’ атрымалі пяцікласнікі Слабодкаўскай школы.

Трэці год запар Белаграпрамбанк у рамках рэспубліканскай акцыі “Твае першыя фінансы” дорыць школьнікам кнігі з аднайменнай назвай.

Актыўна падтрымліваюць акцыю і супрацоўнікі РКЦ № 44 у Браславе. І калі раней мерапрыемства было арыентавана на вучняў сельскіх школ, то цяпер атрымаць своеасаблівы першы падручнік па фінансавай граматнасці можа кожны пяцікласнік.

— Кніга “Твае першыя фінансы”, закліканая павысіць фінансавую граматнасць беларускіх дзяцей, з’яўляецца унікальным выданнем для нашай краіны, — гаворыць намеснік начальніка РКЦ № 44 Алена Плюскова. — Казачны персанаж Агрык у лёгкай і даступнай форме распавядае дзецям, што такое грошы, калі яны з’явіліся, што такое банк, як ён працуе, якія мары дапамагае ажыццявіць, а таксама адказвае на пытанне: ці праўда, што пластыкавымі карткамі цяпер могуць карыстацца нават малыя. Вядома, для дзяцей важна добра вучыцца, — дадае Алена Плюскова, — аднак для таго, каб стаць паспяховым, неабходна быць і фінансава граматным. Спадзяёмся, што, дзякуючы кнізе “Твае першыя фінансы”, дзеці навучацца не толькі захоўваць грошы, але і прымнажаць іх.

Усяго сваё першае выданне па фінграматнасці атрымалі больш за 200 пяцікласнікаў гарадскіх і сельскіх школ Браслаўшчыны. Уручэнне кніг заўсёды суправаджаецца цікавай прэзентацыяй пра грошы, пластыкавыя карткі, працэнты і дзейнасць банка. ■

Казачны персанаж Агрык быў увасоблены ў жыццё ў 2007 годзе. Менавіта тады супрацоўнікі Белаграпрамбанка прыдумалі «Дзіцячую ашчадную праграму ‘‘Расці вялікі!’’», сімвалам якой і стаў Агрык. Дзякуючы гэтай праграме, кліентам банка можа стаць кожнае дзіця незалежна ад свайго ўзросту і атрымаць падарунак ад банка на кожны свой дзень нараджэння (пакуль адкрыты ўклад). Яна таксама дае магчымасць яе ўдзельнікам карыстацца дзіцячай банкаўскай аплатнай карткай, а ў будучыні пры атрыманні вышэйшай адукацыі скарыстацца крэдытам ‘‘Студэнцкі’’. Такім чынам, Белаграпрамбанк дапамагае станаўленню сваіх юных кліентаў і ўпэўненаму ўваходжанню іх у дарослае жыццё.

Вера БУЛАНАВА.

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

21 час ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

24 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago