Categories: Главное

Год культуры на Браслаўшчыне

Год культуры, які быў аб’яўлены ў нашай краіне летась, становіцца запамінальнай і самабытнай старонкай у гісторыі Беларусі. Ён быў насычаны яркімі падзеямі, мерапрыемствамі, конкурсамі, акцыямі, выстаўкамі.

На старонках газеты тэматыка Года культуры займала адно з вядучых месц. Мы знаёмілі вас, шаноўныя чытачы, з дзейнасцю бібліятэк, музеяў, музычных і клубных устаноў, расказвалі пра мясцовыя творчыя калектывы, таленавітых людзей, рыхтавалі фотарэпартажы і асвятлялі святочныя мерапрыемствы. У гэтым артыкуле мы прапануем вам узгадаць некаторыя падзеі і яшчэ раз акунуцца ў святочную атмасферу Года культуры на Браслаўшчыне.

НОЧ МУЗЕЯЎ З ЯПОНСКІМ КАЛАРЫТАМ

Традыцыйная акцыя “Ноч музеяў”, праведзе ная Браслаўскім раённым аб’яднаннем музеяў, сёлета перанесла браслаўчан у Японію. Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі даведаліся пра ўклад жыхароў Краіны ўзыходзячага сонца, пабывалі на майстар-класах па японскім жывапісе, арыгамі і на лекцыі пра кімано. Пазнавальнай таксама стала выстаўка “Традыцыі і культура Японіі”.

БРАСЛАЎСКІЯ ЗАРНІЦЫ — 2016

Гэты ўнікальны фестываль знаёміць нас з нацыянальнай культурай, не толькі беларускай, але і блізкага замежжа. Праведзеныя 49-ты раз “Браслаўскія зарніцы” парадавалі прыхільнікаў у Год культуры сваёй маштабнасцю і насычанай праграмай. Два дні горад жыў у атмасферы творчасці, музыкі, спеваў і танцаў. Турнір побытавых беларускіх танцаў, харавая асамблея, свята сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава”, зводны хор калектываў самадзейнасці раёна, “Браслаўскі фальварак”, конкурс юшкі і іншыя мерапрыемствы не пакінулі раўнадушнымі нікога.

VIVA BRASLAV

Гэты фестываль за некалькі год існавання стаў любімым для моладзі. У 2016 годзе ён сабраў больш за 12 тысяч чалавек. І гэта не дзіўна, бо арганізатары запрашаюць выступіць папулярных выканаўцаў, а на дыскатэцы іграюць модныя дыджэі. Акрамя таго, прыцягвае ўвагу праграма і па-за сцэнай. Летась, напрыклад, праводзіўся конкурс “Міс Бікіні”, а аматары аўтамабіляў бавілі час на пляцоўцы “Драйв-зона”.

ТАНЦЫ З ЗОРКАМІ

Шоу-праграмы, якія ладзіць РЦК і дзе галоўнымі дзеячамі становяцца не работнікі культуры, а жыхары горада, заўсёды выклікаюць цікавасць. Летась “Танцы з зоркамі” аб’ядналі харэографаў устаноў культуры і прадстаўнікоў розных працоўных калектываў. Літаральна за пару месяцаў 6 пар вывучылі танцы і прадэманстравалі свае танцавальныя і акцёрскія здольнасці. Браслаўчане ж актыўна “хварэлі” за іх і падтрымлівалі апладысментамі. БАЯН-ФЭСТ Музычнае мерапрыемства, арганізатарам якога выступае Браслаўская дзіцячая школа мастацтваў, у мінулым годзе выйшла за рамкі сваёй установы і аб’яднала музыкантаў з Браслава, Наваполацка і латвійскага горада Наўене. Сапраўднай яго разынкай стала агульнае выступленне ўсіх музыкантаў. Падчас конкурсу яны аб’ядналіся ў зводны аркестр і пакарылі прысутных сваім майстэрствам.

БІБЛІЯТЭКА ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ

Браслаўскія бібліятэкары пры падтрымцы мясцовай улады падарылі гораду ў Год культуры комплекс “Свабодная бібліятэка”. Яны першымі на Віцебшчыне далучыліся да гэтага міжнароднага праекта. Цяпер кожны браслаўчанін можа ў любы час узяць кнігу і акунуцца ў чароўны свет чытання! ■

Алена НАБЕЕВА

admin

Recent Posts

Доверие и общие интересы. Молодая семья, связавшая свою жизнь с Браславщиной, раскрыла секрет счастья

Хотя Лев Толстой в свое время писал, что все счастливые семьи похожи, всё же в…

1 день ago

Ландшафтный дизайн под ключ. Команда профессиональных садовников предлагает свои услуги

Трое молодых браславчан, более пяти лет отработавших за рубежом на благоустройстве территорий, прилегающих к элитным…

1 день ago

Чтим и помним историческую правду. Смотрите, как браславчане отпраздновали День Победы

Беларусь помнит подвиг советского народа в Великой Отечественной войне. И через десятилетия правнуки героического поколения…

1 день ago

К 120-летию профсоюзного движения в Браславе открыли экспозицию «Профсоюз — это мы»

"Профсоюз – это мы" Под таким названием в Браславском районном объединении музеев действует экспозиция, посвященная…

1 день ago

Лукашэнка: «Нашы герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці»

Беларускія дзяржаўныя сімвалы натхнёны ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр…

1 день ago

Браславчан приглашают принять участие в акции «Ночь музеев» и фестивале «Друя в сердце»

«Ночь музеев» приглашает В пятницу, 17 мая, браславчане могут принять участие в традиционной акции «Ночь…

1 день ago