Прынеслі радасць дзецям

Напярэдадні самага доўгачаканага свята — Новага года — прафсаюзныя аб’яднанні арганізацый раёна імкнуцца павіншаваць сваіх работнікаў з надыходзячым святам і па магчымасці ўручыць падарункі іх дзецям. Так, на працягу некалькіх дзён Дзед Мароз і Снягурка ДП ЖКГ “Браслаў-камунальнік” стукаліся ў хаты калег і дарылі ўсім святочны настрой і радасць.

Казачныя персанажы завіталі ў госці ў шматдзетныя сем’і, сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, а таксама да тых, хто па якой-небудзь прычыне не змог трапіць на ранішнік, арганізаваны прадпрыемствам, і ўручылі ў сукупнасці амаль 130 падарункаў дзеткам.

У кожным доме Дзеда Мароза і яго ўнучку сустракалі з радасцю і ўсмешкай. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем расказвалі Дзядулю вершы, спявалі песенькі, і кожны, карыстаючыся момантам, загадваў сваё самае запаветнае жаданне. Дык няхай усе яны абавязкова збудуцца!

■ Тэкст і фота Вольгі ПАТАПОВІЧ

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago