Чым заняць сябе зімой, калі ты браслаўчанін

Многія лічаць, што зімой куды менш спраў і забаў, чым цёплай парой года. Аднак гэта не зусім так. Зімовыя дні — выдатная магчымасць правесці свой вольны час з карысцю. Галоўнае — правільна зрабіць выбар.

НАВЕДАЦЬ ВЫСТАЎКУ ЦІ КАНЦЭРТ

Тэлевізар і камп’ютар настолькі трывала ўвайшлі ў жыццё сучаснага чалавека, што віртуальнае жыццё пачынае пераважаць над рэальным. А тым часам наўкол адбываецца шмат цікавых падзей, нават на мясцовым узроўні. Успомніце, калі вы апошні раз хадзілі на канцэрт ці ў музей? А між іншым, работнікі культуры імкнуцца разнастаіць наш вольны час і арганізоўваюць забаўляльныя мерапрыемствы і канцэрты да розных свят. Напрыклад, нядаўна ў РЦК адбыўся канцэрт мясцовай групы ‘‘С-4’’. Несумненна, што хутка работнікі культуры запросяць на якое-небудзь навагодняе мерапрыемства. Чаму б не схадзіць і не правесці час у добрай кампаніі?

Больш за 20 тысяч экспанатаў знаходзіцца ў фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў, і там, акрамя пастаянных экспазіцый, перыядычна ладзяцца новыя выстаўкі, на якіх можна шмат даведацца пра гісторыю роднага краю. Наведаць музей традыцыйнай культуры і гісторыка-краязнаўчы можна ў любы дзень, акрамя панядзелка. Асабліва карысна рабіць гэта з дзецьмі ці ўнукамі, каб прабудзіць у іх пачуццё беражлівых адносін да сваёй гісторыі.

ЗАНЯЦЦА СПОРТАМ

Спорт, па меркаванні псіхолагаў, добры спосаб падняць сабе настрой. Як вядома, заняткі ім падаўжаюць жыццё, добра ўплываюць на самаадчуванне, павялічваюць самаацэнку, паляпшаюць фігуру і г. д. Валейбол, футбол, бокс, настольны тэніс, усходнія адзінаборствы, аэробіка, пілатэс, зумба, скан- дынаўская хада — у нас ёсць што выбраць у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і ўзростам. Акрамя таго, зіма — магчымасць успомніць традыцыйныя зімовыя віды спорту. Напрыклад, катанне на лыжах, каньках ці гульню ў хакей. Дарэчы, нават калі ў вас няма неабходнага рыштунку, то яго можна ўзяць напракат. Як паведамілі ў РФСК “Дрывяціч”, пункт пракату працуе.

АТРЫМАЦЬ НОВЫЯ ВЕДЫ

Калі ў цёплую пару года з-за хатніх клопатаў не хапае часу на самаадукацыю, то доўгія зімовыя вечары — самы час заняцца вывучэннем замежнай мовы, новага віду рукадзелля, атрымаць навыкі ігры на музычным інструменце і інш. Памятайце, ніколі не позна асвоіць нязвыклую сферу. Вядома ж, можна рабіць гэта самастойна, набыўшы адпаведныя кнігі ці часопісы, а можна — у кампаніі прафесіяналаў і аднадумцаў. Тым больш што ва ўстановах адукацыі і культуры адкрыты гурткі як для дзяцей, так і для дарослых.

Зімой нам так не хапае цяпла, сонца і яркіх колераў. Разам з надвор’ем псуецца настрой, пачынаецца хандра, аднак у вашых сілах зрабіць так, каб на сум проста не засталося часу!

■ Алена НАБЕЕВА.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago