Цяжка сабе ўявіць навагоднія святы без зялёных прыгажунь у пакоі. Таму кожны год тысячы елак ссякаюцца і трапляюць на продаж. Аднак пасля свят іх чакае адзін шлях — на сметнік. Каб сфарміраваць у дзяцей беражлівыя адносіны да прыроды, пашырыць іх экалагічныя веды, а таксама развіць творчыя здольнасці, кожны год праводзіцца абласная культурна-экалагічная акцыя “Зберажом зялёную елку”.

У раёне яна праходзіла ў некалькі этапаў. На першым школьнікі вывучалі біялагічныя асаблівасці хвойных парод дрэў, даглядалі зялёныя насаджэнні, выдавалі лістоўкі і насценгазеты з практычнымі парадамі па захаванні лясоў, распрацоўвалі дызайн сучаснага экалагічнага афармлення дамоў і школ да навагодніх свят. І самае галоўнае, дзеці самі і ў гуртках па інтарэсах стваралі незвычайныя ёлкі з тых рэчаў, якія ў гаспадарцы не патрэбны. А потым свае незвычайныя і творчыя работы дасылалі ў цэнтр дзяцей і моладзі, дзе на другім этапе вопытнае журы выбірала лепшыя арт-ёлкі, якія потым адправяцца на заключны этап.

Такім чынам на раённую акцыю трапілі каля 40 самых цікавых ялінак з Відзаўскай, Слабодкаўскай, гарадскіх і іншых школ. Пакуль вырашалася, хто ж годны прадстаўляць раён у вобласці, незвычайныя ёлкі прапанавалі на суд гледачоў. Паглядзець тут сапраўды ёсць на што. Папера, тканіна, пенапласт, драўляныя рэшткі, апілкі, фольга, пластык, прыродныя матэрыялы і іншыя непатрэбныя рэчы пры дапамозе фантазіі ператварыліся ў прыгожыя і незвычайныя ялінкі, якія на навагоднія святы могуць дома замяніць жывыя дрэўцы. Праявілі сябе школьнікі і ў намінацыі на лепшую публікацыю. Яны выдавалі лістоўкі, буклеты, рабілі фотаматэрыялы з практычнымі парадамі па сучасным афармленні інтэр’ера да навагодніх свят.

Такім чынам, школьнікі не толькі чарговы раз праявілі свае творчыя здольнасці, але і пашырылі веды ў сферы экалагічнага выхавання.

Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

11 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

11 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

11 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

17 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

18 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

18 часов ago