Categories: Главное

ДЗЕЦІ НЕ ЗАСТАНУЦЦА БЕЗ УВАГІ

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” стартуе ў краіне з 9 снежня 2016 года і працягнецца па 8 студзеня 2017 года. Не застанецца ў баку ад яе правядзення і Браслаўскі раён.

У гэты перыяд у краіне і на Браслаўшчыне ў тым ліку пройдуць навагоднія прадстаўленні для адораных і таленавітых дзяцей, а таксама для малых, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы. Раённыя ўлады, прадстаўнікі мясцовых органаў кіравання, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, праваахоўных органаў, розных службаў наведаюць дзіцячы дом, дом сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзе павіншуюць дзяцей з Калядамі і Новым годам, а таксама ўручаць падарункі, калі трэба, акажуць дапамогу ў вырашэнні некаторых іх праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца розныя грамадскія аб’яднанні.

Цэнтральнай падзеяй стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі. Мерапрыемства запланавана на 23 снежня. Яго ўдзельнікамі стануць больш за 2 тыс. дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны: пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Абавязкова папрысутнічаюць на такім мерапрыемстве і некалькі маленькіх браслаўчан. Таксама самыя лепшыя і актыўныя дзеці прымуць удзел у пераднавагоднім свяце, якое традыцыйна ладзіцца ў Віцебску і на якім прысутнічае кіраўніцтва вобласці.

Для дзяцей розных катэгорый шмат мерапрыемстваў пройдзе і на Браслаўшчыне. Самым галоўным з іх стане дабрачынны ранішнік з удзелам кіраўніцтва раёна. Ва ўсіх школах, дзіцячых садах, на многіх прадпрыемствах і ў арганізацыях пройдуць навагоднія ранішнікі. У Раённым цэнтры культуры, сельскіх ДК адбудуцца святочныя прадстаўленні для дзяцей.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

9 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

9 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

10 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

15 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

16 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

17 часов ago