Традыцыйны спектакль у рамках праекта “Сямейны тэатр” прайшоў у дзіцячым садзе № 3.
На гэты раз выхаванцы дашкольнай установы і іх бацькі пад кіраўніцтвам музычнага работніка Таццяны Грышчанка і выхавацеля Галіны Івановай паказалі дзецям казку “Гусі-лебедзі”. Самадзейныя артысты ўкладвалі ўсю душу, каб стварыць вобразы сваіх герояў. Таму спектакль прайшоў па-сямейнаму цёпла і шчыра. Ды і як жа інакш — стараліся для сваіх дзетак, а іх
яскравыя вочкі і радасныя ўсмешкі сталі лепшай
узнагародай.
■ Алена ПЯТУШКА.
Фота аўтара.