Школьны краязнаўчы музей у Друйскай СШ

Пачуццё патрыятызму не ўзнікае на голым месцы: любоў да Айчыны пачынаецца з цікавасці да гісторыі роднага краю і яго людзей.

У гэтай справе ў Друйскай сярэдняй школе вялікую ролю адыгрывае школьны краязнаўчы музей. Першы яго пакой пачаў дзейнічаць у 2002 годзе. Экспазіцыі ў ім размешчаны ў храналагічным парадку, пачынаючы з першабытнага строю і да пачатку 20 ст. І трэба адзначыць, што прадстаўленыя тут экспанаты здзіўляюць сваёй унікальнасцю.

Друйскі край вельмі багаты на гістарычную спадчыну, таму ў няўрымслівага дырэктара школы Васілія Мятлы з’явілася задума пашырыць музей і дапоўніць яго новым цікавым матэрыялам. Такія памкненні матэрыяльна падтрымаў ураджэнец Друі Юрый Васілеўскі, які выдзеліў на добрую справу значную суму грошай.

— Безумоўна, музей павінен адпавядаць сучасным патрабаванням, — кажа В. Мятла, — таму мы добра разумелі, што работа нас чакае грунтоўная і адказная.

Амаль два гады педагогі і вучні школы ўпарта шукалі і апрацоўвалі цікавыя рэчы, дакументы і звесткі. Шмат значных экспанатаў, разумеючы значнасць справы, перадалі ў дар музею адміністрацыі мясцовых устаноў і арганізацый, не засталіся ўбаку і самі друяне. Спецыяльную мэблю і стэлажы заказалі ў Полацку. Для паказу прэзентацый набылі вялікі плазменны тэлевізар. У выніку, дзякуючы ўмелым рукам работнікаў і педагогаў школы, вучэбны кабінет паступова набыў выгляд утульнага музея.

І вось скарбніца гісторыі друйскага краю гасцінна адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў. Уся экспазіцыя складаецца з некалькіх раздзелаў, якія з’яўляюцца працягам першага музея і адлюстроўваюць значныя старонкі гісторыі Друі і яе жыхароў. Тут можна даведацца пра адукацыю і ваенныя гады, развіццё сельскай гаспадаркі і чыгункі, пазнаёміцца з яўрэйскай культурай. Як адзначае В. Мятла, работа яшчэ не завершана і будзе працягвацца далей.

Аднак ужо сёння педагогі школы актыўна выкарыстоўваюць матэрыялы музея падчас заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў, што, несумненна, садзейнічае выхаванню свядомых грамадзян і патрыётаў свайго краю.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В Браславском районе активно приводят в порядок воинские захоронения

В преддверии Дня Победы на особом контроле порядок и чистота около памятников и мемориалов. Коллективы…

10 минут ago

«Трэба мабілізоўвацца». Лукашэнка патрабуе выкараняць безгаспадарчасць на зямлі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкараняць безгаспадарчасць на зямлі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 30…

21 минута ago

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

21 час ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

22 часа ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

23 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

24 часа ago