Рабочы візіт першага намесніка начальніка абласнога ўпраўлення МНС на Браслаўшчыну

Напрыканцы лістапада з рабочым візітам у наш раён завітаў першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Панцюхоў. Яго прыезд на Браслаўшчыну быў насычаны мерапрыемствамі.

Спачатку Д. Панцюхоў пазнаёміўся з калектывам Браслаўскага РАНС, умовамі службы, пацікавіўся поспехамі браслаўскіх выратавальнікаў у барацьбе з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі, не абмінуў ён увагай і прафілактычную работу, што праводзіцца з насельніцтвам.

Візіт у наш раён кіраўніцтва абласнога МНС працягнула сустрэчай з супрацоўнікамі НП “Браслаўскія азёры”. Больш за гадзіну Д. Панцюхоў вёў дыялог з работнікамі арганізацыі на тэму агульных пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі. Закрануў ён такія тэмы, як выкарыстанне апавяшчальнікаў, зімовая рыбалка, пакіданне дзяцей без нагляду, асабліва спыніўся на пытаннях бяспекі падчас будучых навагодніх святаў. А пазней прапанаваў аўдыторыі паглядзець павучальныя відэафільмы “Паводзіны на лёдзе” і “Недзіцячыя гульні”. Пазнаёмілі выратавальнікі супрацоўнікаў нацпарка і з новым мабільным дадаткам “МНС Беларусі. Дапамога побач”, растлумачылі, для чаго ён патрэбны і як ім карыстацца.

Напрыканцы сустрэчы кіраўніцтва абласнога ўпраўлення МНС і супрацоўнікі нацыянальнага парка паназіралі за вучэннямі. Згодна з іх легендай, адбылося ўзгаранне драўляных паддонаў. Імгненна на выклік прыехалі пажарныя разлікі, аператыўна спрацавалі і ліквідавалі пажар. Пазней супрацоўнікі нацпарка паказалі, наколькі добра ведаюць асновы пажарнай бяспекі і могуць ліквідаваць невялікае ўзгаранне самі. На справе яны даказалі, што ўмеюць абыходзіцца з вогнетушыцелем і ведаюць, чым спыніць полымя. За гэта атрымалі станоўчую адзнаку ад Дзмітрыя Панцюхова. Увогуле ж ён застаўся задаволены візітам на Браслаўшчыну.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

14 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

14 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

15 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

16 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

18 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

19 часов ago