Categories: ДеньгиЛюди

У ПАЎСЯДЗЁННЫХ КЛОПАТАХ З УСМЕШКАЙ

З Таццянай Ахмедавай — аператарам машыннага даення МТФ “Гірэйшы” КУСП “Відзаўскі” — сустрэлася непасрэдна на рабочым месцы перад абедзеннай дойкай. Жанчына адразу павяла мяне знаёміцца са сваімі “падапечнымі”.

— Каровак у мяне 44, ведаю кожную як свае 5 пальцаў. А як іначай? Яны — са сваім характарам і норавам. Іх трэба любіць, не сварыцца, падыходзіць у добрым настроі, з ласкай і пяшчотай, і тады яны адкажуць узаемнасцю, — кажа Таццяна, гладзіць па чарзе кароў, і, быццам у доказ, кожная з іх цягнецца да сваёй гаспадыні і імкнецца лізнуць яе.

— Пацярпі, мая мілая, хутка будзем даіцца, хутка падыду да цябе, — пяшчотна звярталася жанчына да іх.

Назіраючы за тым, як ласкава абыходзіцца даярка са сваім статкам, думала пра тое, як добра, калі чалавек знаходзіць сваё месца ў жыцці. Праўду кажуць: дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. Таццяна Ахмедава родам з Браслаўшчыны. Яе маці ўсё жыццё адпрацавала ў сельскай гаспадарцы. Таму пра цяжкую сялянскую працу жанчына ведала не па чутках. Працаваць аператарам машыннага даення пачала з 2002 года. Прызнаецца, што напачатку былі і слёзы, і няўдачы, але дапамагалі парады маці і старэйшых калег. Паступова яна набіралася вопыту, сфарміравала сваю групу і стала атрымліваць вялікія надоі. Так, з пачатку бягучага года надаіла па 4 337 кг малака на карову, што на 362 кг больш, чым летась.

— Таццяна Іванаўна адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, своечасова прыходзіць на працу, робіць усё належным чынам. На яе можна разлічваць у складаных сітуацыях, яна можа многае падказаць і параіць сваім калегам па рабоце. Ведаеце, нават вядзе ўласны сшытак, дзе аналізуе сваю работу, — кажа галоўны заатэхнік Аляксандр Сайдак.

Тры разы на дзень спяшаецца да сваіх любімых Мандарынкі, Каралевы, Габі і іншых каровак-карміцелек Таццяна. Любіць іх і сваю нялёгкую працу. Магчыма, таму, што сумленна выконвае свае абавязкі, яна і займае лідзіруючыя пазіцыі сярод сваіх калег. А сёлета нават стала першай у намінацыі “За дасягненне лепшых вынікаў у жывёлагадоўлі” сярод аператараў машыннага даення раёна.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago