Categories: Здоровье

Прыклад і ў спорце

Кожную восень педагагічныя работнікі збіраюцца на традыцыйную спартакіяду. Чарговыя спаборніцтвы былі прысвечаны 95-годдзю Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама Году культуры.

Настаўнікі і выхавальнікі ўстаноў адукацыі раёна падзяліліся на 3 каманды (адпаведна школьным зонам), абралі ў кожнай трэнера і на цэлы дзень прысвяцілі сябе спорту.

Віталі ўдзельнікаў спартакіяды начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іван Абаровіч і старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Сімановіч. Яны пажадалі поспеху падчас спаборніцтваў і падзякавалі педработнікам за тое, што тыя знайшлі час у напружаным графіку для заняткаў спортам і сваім актыўным ладам жыцця падаюць прыклад для падрастаючага пакалення.

Кожны раз арганізатары спартакіяды імкнуцца разнастаіць яе праграму, каб удзельнікам было больш цікава імкнуцца да спартыўных вышынь. На гэты раз да традыцыйнага шматбор’я дадалі дартс, эстафету і валейбол. Нягледзячы на тое, што каманды з’яўляліся паміж сабой сапернікамі, на спартыўнай пляцоўцы панавала атмасфера добразычлівасці і сяброўства.

Шмат эмоцый у педагогаў выклікала эстафета. Яе ініцыятар Войцех Гедройц падрыхтаваў неардынарныя і часам каверзныя конкурсы. Удзельнікам давялося віртуозна валодаць клюшкай і мячом, дэманстраваць спрыт і трапнасць, хутка бегаць і пераадольваць розныя перашкоды. Не менш цікава было сачыць за развіццём падзей падчас валейбольных матчаў.

Нарэшце — фінальнае пастраенне і ўзнагароджванне. Так, у дартсе першымі сталі Сяргей Пушкароў (Дрысвяцкая школа) і Ганна Дарожка (СШ № 2) , у шматбор’і — Валерый Угарэнка (ЦДіМ) і Сняжана Цыўнель (РФСК “Дрывяціч”), у валейболе і эстафеце перамагла каманда 2 школьнай зоны (трэнер Валянцін Пабяржын).

Агульны вынік спартакіяды стаў нечаканым. З аднолькавай колькасцю набраных балаў пераможцамі сталі каманды першай і другой школьных зон пад кіраўніцтвам Рыгора Станіслаўчыка і Валянціна Пабяржына.

■ Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

16 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

16 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

16 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

18 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

18 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

18 часов ago