ДАКРАНУЛІСЯ ДА ДУХОЎНАСЦІ

У кожнага народа свая гісторыя, свае нацыянальныя сімвалы: у англічан гэта знакаміты Біг-Бэн, у французаў — Эйфелева вежа, у немцаў — Брандэнбургскія вароты. Ёсць такія сімвалы і ў Беларусі, якія спрадвеку захоўвае народ нашай зямлі, якія непарыўна звязваюць мінулае з сучаснасцю і будучыняй.

Падчас восеньскіх канікул вучні і настаўнікі Дрысвяцкай і Мяжанскай школ здзейснілі пазнавальнае падарожжа ў старажытны Полацк.

Дарога была няблізкая. І каб мы не сумавалі, настаўнік Мяжанскай школы Уладзімір Забароўскі расказваў шмат цікавых гісторый пра Браслаўшчыну і мясціны, праз якія праходзіў наш шлях.

Экскурсія ў Полацк — гэта сустрэча з загадкавасцю, духоўнасцю і вечнасцю. З хваляваннем мы падняліся па шматлікіх прыступках да Сафійскага сабора, пабачылі ўнікальныя фрэскі XII стагоддзя ў Спаса-Прэабражэнскай царкве, уразіў нас сваімі архітэктурнымі формамі Еўфрасіннеўскі манастыр.

З цікавасцю разглядалі экспанаты ў Полацкім музеі кнігадрукарства — старажытны друкарскі станок і кнігі, папяровы прэс, васковую выяву манаха-перапісчыка з гусіным пяром, рэканструкцыю друкарні XVII стагоддзя, дзе працуюць наборшчык і друкар. У апошняй зале музея нашу ўвагу прыцягнула прыгожая і велічная скульптура Паўла Вайніцкага, аўтара твора “Прысвячэнне роднаму слову”, які вучыць нас паважаць і берагчы родную мову. Пабываўшы ў музеі, мы адчулі гонар за нашых вялікіх асветнікаў, якія садзейнічалі развіццю пісьменства.

Шмат уражанняў засталося пасля наведвання ўнікальнага прыродна-экалагічнага музея, экспазіцыя якога размясцілася ў будынку былой воданапорнай вежы вышынёй больш за 32 метры. Чатыры экспазіцыйныя ўзроўні нанізаны на лесвіцу, што сімвалізуе Дрэва жыцця. Падарожжа па вінтавой лесвіцы Прыродна-экалагічнага музея дазволіла нам зазірнуць у разнастайны свет прыроды і экалогіі.

З добрым настроем і прыемнымі ўражаннямі мы вярталіся дадому.

■ Даната МАРТЫНКІНА, намеснік дырэктара Дрысвяцкага ДССШ.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago