МАЛЕНЬКІЯ ПРЫГАЖУНІ Ў ПАДВОДНЫМ ЦАРСТВЕ

Шмат у якіх незвычайных казачных мясцінах давялося пабываць удзельнікам відовішчнага мерапрыемства “Супердзетка”, якое ўжо пяты раз ладзілі супрацоўнікі Відзаўскага дома культуры.

Сёлета конкурс, па задуме арганізатараў, праходзіў у Падводным царстве, дзе канкурсантак гасцінна сустрэлі вядучыя Рыба і Хлопчык.

Пазмагацца за тытул “самай-самай” і атрымаць дыядэму пераможцы пажадалі маленькія прыгажуні Ганна Павядайка, Вікторыя Баравік, Марыя Чувашына, Анастасія Блажэвіч, Вікторыя Міхалевіч і Надзея Кужэль. Тром удзельніцам было ўсяго па пяць годзікаў. Як заўсёды, падтрымаць сваіх “супердзетак” прыйшлі бацькі, бабулі і дзядулі, родныя і сябры.

У прыгожых бальных уборах выйшлі дзяўчынкі на сцэну, каб паўстаць перад гледачамі ва ўсёй прыгажосці. Далей падчас свайго прадстаўлення ўдзельніцы ў вершаванай форме расказвалі пра сябе і свае захапленні. Мастацкі талент, артыстызм дзяўчынкі прадэманстравалі ў музычным і танцавальным конкурсах. Уменне маленькіх дараванняў трымацца на сцэне, шыкоўныя касцюмы, харэаграфічная падтрымка танцавальнага калектыву “Усмешка” мясцовага ДК выклікалі ў прысутных мора пазітыўных эмоцый.

Па-дзіцячы шчыра і непасрэдна дзяўчынкі расказвалі пра свае мары, адказвалі на сур’ёзныя пытанні, разважалі на важныя тэмы падчас відэаінтэрв’ю. Пасля маленькія модніцы зноў элегантна дэфіліравалі па сцэне ў прыгожых дызайнерскіх пляжных касцюмах.

Удзячныя гледачы не шкадавалі сваіх далоняў і шквалам апладысментаў сустракалі кожны выхад канкурсантак.

Пакуль удзельніцы рыхтаваліся да конкурсаў, прысутных радавалі сваімі выступленнямі салісты ўзорнай студыі эстраднай песні “Фартуна” і танцавальнага калектыву “Усмешка” пры Відзаўскім ДК.

Для журы, у склад якога ўваходзілі в. а. старшыні Відзаўскага сельвыканкама Наталля Залатуха, выкладчык Відзаўскай школы мастацтваў Іна Пузырэўская і адны са спонсараў мерапрыемства Валянціна Адамовіч і Павел Лявікін, выпала складаная задача, бо вызначыць, хто лепшы, было нялёгка.

Тым не менш талент кожнай удзельніцы быў адзначаны ў адпаведнай намінацыі. Галоўны ж тытул “Супердзетка — 2016”, мабільны тэлефон і прыз глядацкіх сімпатый атрымала пяцігадовая Анастасія Блажэвіч. Але без падарункаў не засталася ні адна дзяўчынка: дзякуючы значнай спонсарскай дапамозе Наталлі Баяр, Валянціны Адамовіч, Вольгі Лявікінай, Андрэя Федуковіча, Віктара Кандрацьева, Марыі Мумрак, Алены Лаўрыянец, Чаславы Трэйгіс і Паўла Лявікіна ў арганізацыі цудоўнага мерапрыемства кожная атрымала вялікую мяккую цацку.

■ Алена ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

36 минут ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

53 минуты ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

1 час ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago