Categories: Новости

Служыце годна, браслаўчане!

Штогод дзясяткі маладых людзей адпраўляюцца на службу ў армію. Яна па праве лічыцца школай мужнасці і загартоўкі характару, пасля якой хлопцы вяртаюцца сапраўднымі мужчынамі. Абавязкова рады салдат папаўняюць і маладыя браслаўчане.

Армія для іх — новая веха ў жыцці, яшчэ адна яго прыступка. Безумоўна, хлопцы хвалююцца, бо не ведаюць, што іх чакае наперадзе. Каб узняць настрой маладым людзям, якія трапілі ў сёлетні восеньскі прызыў, былі арганізаваны ўрачыстыя провады ў армію падчас дня прызыўніка. А самым хвалюючым для іх момантам стала ўручэнне павестак на службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Маладыя браслаўчане, а іх у восеньскім прызыве 61, будуць год ці паўтара фізічна загартоўвацца, спасцігаць асновы ваеннай справы, прывыкаць да армейскай дысцыпліны ў войсках пагранічнай службы, МУС, мабільных сіл, супрацьпаветранай абароны і электроннай барацьбы. Тут яны не толькі атрымаюць веды і навыкі, але і даведаюцца, што такое сапраўднае мужчынскае армейскае сяброўства.

Усё гэта ў іх наперадзе. А пакуль у адрас заўтрашніх салдат у іх урачысты дзень гучалі добрыя словы, пажаданні і настаўленні годна служыць.

Першым з прывітальным словам выступіў раённы ваенны камісар Віталь Грамніцкі, які адзначыў, што сёння больш за 130 юнакоў Браслаўшчыны служаць ва Узброеных Сілах, многія з іх адзначаны кіраўніцтвам ваенных часцей як лепшыя. Маладому папаўненню ёсць з каго браць прыклад. Ён пажадаў навабранцам служыць годна, сумленна, захоўваць лепшыя традыцыі армейскага жыцця, а праз годаўтара вярнуцца сапраўднымі мужчынамі, абаронцамі сваёй сям’і і краіны.

Пажаданні і настаўленні будучым салдатам адрасавалі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка, старшыня раённага савета ветэранаў Вера Сяліцкая, намеснік начальніка пагранпаста “Урбаны” па ідэалагічнай рабоце Павел Мішчанка. Пробашч Браслаўскай парафіі Станіслаў Мжыглуд таксама павіншаваў юнакоў і благаславіў іх на ваенную службу.

Цяжэй за ўсё развітвацца з юнакамі, хоць і ненадоўга, іх бацькам. Хвалявалася кожная маці, якая прысутнічала на мерапрыемстве, бо разумела, што праз некалькі дзён сын адправіцца ў армію. Ад імя бацькоў свае кранальныя словы будучым абаронцам адрасавала Раіса Матуль — маці аднаго з іх.

Самым жа ўрачыстым момантам стала ўручэнне Вольгай Вялічка і Віталем Грамніцкім павестак будучым салдатам. Сёлетнія прызыўнікі ў сваю чаргу паабяцалі годна выканаць свой воінскі абавязак і з гонарам пранесці званне абаронцы Айчыны.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

2 дня ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

2 дня ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

2 дня ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

2 дня ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

2 дня ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

2 дня ago