Categories: Люди

ПА ЖЫЦЦІ З АПТЫМІЗМАМ

Пра лёс такіх людзей, як Рыгор Раманавіч Назаранка, кажуць: як у кіно. І сапраўды, на долю мужчыны выпала шмат выпрабаванняў і крутых паваротаў жыццёвай дарогі.

Дзяцінства Рыгора Раманавіча выпала на вайну. Хлопчыкам яму давялося зведаць жах знаходжання на чужыне, у нямецкім горадзе Дармштат, затым радасць ад вяртання дадому і да мірнага жыцця. Падчас службы ў арміі прыйшлося ўдзельнічаць у адной з сакрэтных аперацый СССР — вайсковых вучэннях на Тоцкім палігоне з прымяненнем атамнай зброі. А праз некалькі дзясяткаў гадоў Чарнобыльская катастрофа стала новым выпрабаваннем у жыцці Р. Назаранкі.

Давялося не раз абжываць новыя месцы, пакуль сінявокая Браслаўшчына не стала яму другім домам. Нягледзячы ні на што, Рыгор Раманавіч не страціў бадзёрасці, працаздольнасці і жыццёвай актыўнасці. З асаблівай любоўю ён расказвае пра сваю прафесію, якая некалі выпадкова ўварвалася ў яго лёс.

— Я марыў стаць лётчыкам, нават крыху адвучыўся ў лётным вучылішчы, але з арміі вярнуліся дэмабілізаваныя воіны і з іх ліку набіралі курсантаў. Мяне і таварышаў адпусцілі на год дамоў. Па дарозе ў родныя мясціны я зазірнуў да сябра ў педвучылішча. Там, чакаючы яго з заняткаў, пазнаёміўся з адным выкладчыкам, які, задаўшы некалькі пы- танняў, завёў мяне на лекцыі. Так я стаў настаўнікам, — успамінае той шчаслівы выпадак Рыгор Раманавіч.

Настаўніцтва стала яго сапраўдным прызваннем. Першы запіс у працоўнай кніжцы датуецца 1952 годам, апошні — 2012-м. Настаўнічаць ён пачаў у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Займаць прыходзілася розныя пасады: ад настаўніка матэматыкі да дырэктара школы. Але на якой бы ні працаваў, на першы план выходзілі вучні, а таксама любоў і клопат пра іх. Пра гэта яскрава сведчыць наступная гісторыя.

— Была ў мяне вучаніца Каця. Скончыла яна пачатковыя класы і перастала вучыцца, не прыходзіла на заняткі і ўсё. Некалькі дзён я аббіваў парогі яе дома, угаворваў, знаходзіў патрэбныя словы, і яна вярнулася да вучобы, нягледзячы на сямейныя абставіны. Услед за ёй падцягнулася і малодшая сястра, стала таксама вучыцца, — расказвае Р. Назаранка. — Нічога я не ведаў пра лёс дзяўчат, пакуль нядаўна на Браслаўшчыну не прыехалі землякі з Лельчыцкага раёна. Папрасіў, каб дапамаглі знайсці Кацю. І ведаеце, яна стала настаўніцай матэматыкі, а яе сястра скончыла тэхнікум па спецыяльнасці бухгалтар.

І такіх прыкладаў можна прывесці шмат. Для многіх юных школьнікаў і іх бацькоў сустрэча з Рыгорам Раманавічам станавілася лёсавызначальнай. Ён не толькі на ўроках даваў неабходныя веды, але і ў пазаўрочны час нікому не адмаўляў пазаймацца дадаткова ці кансультаваў па складаных пытаннях. Яго вучні абралі для сябе прафесіі настаўнікаў, эканамістаў, фінансістаў і г. д. Яны тэлефануюць свайму педагогу з розных гарадоў і краін, перадаюць прывітанні і заўсёды цікавяцца яго жыццём.

Адносіцца да людзей з дабром і нікому не жадаць дрэннага — галоўныя прынцыпы жыцця Р. Назаранкі. Магчыма, таму, нягледзячы на ўсе павороты лёсу, у свае сталыя гады ён поўны аптымізму і жыццялюбства.

■ Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

1 день ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

1 день ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

1 день ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

1 день ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

1 день ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

1 день ago