У працаўнікоў філіяла Віцебскаблдарбуда “Браслаўскае ДРБУ-142” ёсць грунтоўныя падставы, каб сваё прафесійнае свята сустракаць з добрым настроем. За 9 месяцаў бягучага года філіял уласнымі сіламі выканаў аб’ём работ на 1 179 тыс. руб., што ў дзеючых цэнах склала 157 % да ўзроўню мінулага года, і атрымаў чысты прыбытак у суме 46 тыс. руб. Сярэднямесячная зарплата работнікаў за гэты перыяд — 498,3 рублёў пры сярэднераённай 476,6.
Упершыню за 2 апошнія гады браслаўскім дарожнікам удалося атрымаць сродкі на капітальны рамонт. У выніку яго з укладкай асфальтавага пакрыцця (2,3 км па першай чарзе праекта) на аўтадарозе Браслаў — Плюсы — Слабодка сумесна з субпадрадчыкамі было асвоена 668 тыс. руб. Дарэчы, большая частка з 6,15 тысячы тон асфальта-бетоннай сумесі, выпушчанай на АБЗ “Плябанцы”, была выкарыстана менавіта на гэтым участку дарогі. На вуліцы Юбілейнай г. Браслава будаўнікі арганізацыі пракладвалі тратуар з бардзюрамі, па заяўцы сельвыканкамаў, арганізацый і фізічных асоб праводзілі бягучы рамонт вулічнай сеткі ў сельскіх населеных пунктах, уладкоўвалі пад’езды да адміністрацыйных будынкаў і прыватнай забудовы. Увогуле ж у агульным аб’ёме выкананых за 9 месяцаў работ 91,4 % склалі звязаныя менавіта з капрамонтам і ўтрыманнем дарог.
Абмежаванае фінансаванне не дазволіла сёлета займацца ДРБУ-142 бягучым рамонтам на мясцовых аўтадарогах, таму ўпраўленне ў асноўным аднаўляла асфальта-бетоннае пакрыццё на аварыйных участках, падтрымлівала ў належным стане транспарта-эксплуатацыйныя якасці праязных шляхоў, выконвала патрабаванні па арганізацыі бяспекі руху. І за 9 месяцаў года ў гэтым накірунку дзейнасці работнікі ўпраўлення правялі ямкавы рамонт праезнай часткі на плошчы ў 4 тыс. м2 , спрафіліравалі больш за 2,5 тыс. км гравійных і грунтовых участкаў, устанавілі ці замянілі на новыя 26 дарожных знакаў, абнавілі 45 км гарызантальнай разметкі, абкасілі больш за 4 тыс. км абочын і адкосаў, на плошчы амаль у 10 га высеклі кустоўе.
Цяпер працаўнікі ДРБУ-142 узмоцнена рыхтуюцца да зімовага догляду аўтамабільных дарог мясцовага значэння. Падрыхтавана ўжо ўся спецыялізаваная тэхніка, на 70 % ад неабходнага аб’ёму арганізацыя забяспечана супрацьлёдавымі матэрыяламі. А на выпадак непрадбачаных з’яў надвор’я заключана 8 дагавораў з прадпрыемствамі раёна на аказанне дапамогі снегаачышчальнай тэхнікай.
■ Казімір ПЯТУШКА.
Фота аўтара.
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…