На мінулым тыдні браслаўчане далучыліся да ўдзелу ў міжнароднай экалагічнай акцыі “Экабомба”. Ініцыятарам яе ў 2015 годзе выступіў жыхар далёкага Петразаводска Сяргей Чарняўскі. За 2 гады існавання гэтай акцыі ўдзел у ёй прынялі больш за 100 гарадоў Расіі, Украіны і Беларусі. З дапамогай акцыі людзі імкнуцца яшчэ раз акцэнтаваць увагу на праблемах экалогіі і забруджанасці паветра. Два разы ў год (вясной і восенню) на ўласных падворках і тэрыторыях прадпрыемстваў і ўстаноў яе ўдзельнікі высаджваюць саджанцы кедра, туі і лістоўніцы, бо менавіта яны выдзяляюць карысныя для арганізма фітанцыды.

Агульнымі намаганнямі браслаўчане высадзілі каля 300 саджанцаў гэтых парод дрэў, а таксама падарылі іх сельсаветам, дзіцячым садам і школам. Напрыклад, на тэрыторыі дзіцячага сада № 3 пасадзілі некалькі кедраў і туй. Таксама 15 кедраў знайшлі сваё месца ля дзіцячай пляцоўкі на беразе возера Бярэжжа. Хочацца спадзявацца, што пасаджаныя дрэўцы прыжывуцца і будуць радаваць усіх сваім ростам.

Ініцыятары акцыі браслаўчане Канстанцін і Яўгенія Далецкія запрашаюць і вясной 2017 года далучыцца да іх і сумесна зрабіць добрую справу!

■ Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago