Categories: Здоровье

Спартыўны лідар раёна змяніўся

З пачатку года ў Браслаўскім раёне з мэтай прыцягнення людзей да здаровага ладу жыцця і папулярызацыі спартыўнага руху прайшлі розныя фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Найбольш маштабныя з іх — спартакіяды сярод педагагічных работнікаў, прадстаўнікоў сацыяльнай і прамысловай сферы. Не застаюцца ў баку і жыхары сельскай мясцовасці. Так, у Браслаўскай ДЮСШ адбылася спартакіяда сярод каманд сельскіх саветаў.

Для ўдзелу ў ёй прыехалі прадстаўнікі Слабодкаўскага, Ахрэмавецкага, Друеўскага, Відзаўскага, Опсаўскага і Далёкаўскага сельсаветаў. Зборныя ўключалі ў сябе прадстаўнікоў розных прафесій і ўзростаў. Пачаліся спаборніцтвы з узняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання гімна Рэспублікі Беларусь.

Колькасць тых, хто сабраўся на спартакіяду, красамоўна сведчыла пра тое, што сельскія жыхары раёна актыўна займаюцца спортам. Пацвярджэннем гэтаму — выдатныя паказчыкі практычна па ўсіх відах заяўленых спаборніцтваў. Арганізатары прапанавалі паспрабаваць удзельнікам сілы ў настольным тэнісе, дартсе, міні-футболе, гіравым спорце і шматбор’і.

Вынікі падводзіліся ў асабістым і камандным заліках. Для пераможцаў і прызёраў былі падрыхтаваныя дыпломы і кубкі. Іх уручаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Браслаўскага райвыканкама Станіслаў Астаноўка.

У асабістым заліку ў настольным тэнісе лідарамі сталі Ігар Макяёнак і Наталля Камінская, у шматбор’і — Сяргей Скур’ят і Таццяна Якубянец, у дартсе — Дзмітрый Ванага і Аляксандра Крот, у гіравым спорце — Дзмітрый Карабань, у міні-футболе перамагла каманда Друеўскага сельсавета.

Да апошняга моманту ў цырымоніі ўзнагароджання захоўвалася інтрыга: які сельсавет на гэты раз стане самым спартыўным? Некалькі гадоў запар ганаровае званне ўтрымлівалі відзаўчане. Аднак у гэтым годзе кубак пераможцы дастаўся камандзе Друеўскага сельсавета, другімі сталі жыхары Опсаўскага, а трэцімі — прадстаўнікі Видзаўскага.

■ Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago