За апошнюю пяцігодку ў Браслаўскім раёне пабудавана 72 000 м2 жылля. Гэта паспрыяла таму, што чарга людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, істотна зменшылася. Напрыклад, у самім Браславе колькасць чаргавікоў, па ўліку на пачатак 2011 і 2016 гадоў, знізілася з 734 да 542 чалавек.

Сёлета план жыллёвага будаўніцтва складае 11 000 м2 , у тым ліку гэта ўзвядзенне 60-кватэрнага долевага дома на 3 001 м2 , завяршэнне рэканструкцыі дзіцячага сада ў Мільках пад 6 кватэр (524 м2 ), астатняя плошча — індывідуальнае будаўніцтва.

Як паведамілі ў аддзеле архітэктуры, за 9 месяцаў бягучага года ўступіла ў строй 4 109 м2 жылля, ці 37 % ад гадавога задання і 55 % ад плана па індывідуальным жыллёвым будаўніцтве.

Галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Дзіяна Шаркель адзначае, што многія забудоўшчыкі, нягледзячы на высокую ступень гатоўнасці, не спяшаюцца афармляць прыёмку дома. У сувязі з гэтым нагадвае, што ўвод у эксплуатацыю індывідуальнага жылога дома можа быць здзейснены і без выканання работ па ўнутранай і вонкавай апрацоўцы, добраўпарадкаванні прысядзібнай тэрыторыі, узвядзення нежылых будынкаў — хлява, лазні, гаража і т. п. Пры гэтым ёсць і перавагі таго, каб не марудзіць з афармленнем дакументаў, бо, скажам, тарыфы на электраэнергію і газ на будаўнічай пляцоўцы, якой лічыцца дом да здачы яго ў эксплуатацыю, значна вышэйшыя, чым для жылога фонду.

За перавышэнне апошніх тэрмінаў здачы ў эксплуатацыю новабудоўлі забудоўшчык нясе і адказнасць перад заканадаўствам. У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі № 87 “Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам, незакансерваваных жылых дамоў, дач” тэрмін будаўніцтва не павінен перавышаць 3 гады з моманту рэгістрацыі правоў на зямельны ўчастак. У адваротным выпадку, папярэджвае Дзіяна Шаркель, магчыма ў судовым парадку адабранне зямельнага ўчастка з незавершаным капітальным будынкам. Дадзенае правіла, падкрэслівае спецыяліст райвыканкама, распаўсюджваецца і на тых гаспадароў, хто набыў зямельны ўчастак у прыватную ўласнасць.

Замаруджваецца і ўзвядзенне долевага дома ў райцэнтры. Дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама Аляксандр Дзярук паясніў, што ўвод у эксплуатацыю чарговага шматкватэрнага дома, запланаваны на кастрычнік, верагодней за ўсё, адбудзецца ў снежні з-за таго, што і дольшчыкі несвоечасова разлічваюцца за выкананыя работы, і віцебскі генпадрадчык не ў поўным аб’ёме выконвае свае дагаворныя абавязацельствы.

■ Казімір ПЯТУШКА. Фота Алены НАБЕЕВАЙ.

admin

Recent Posts

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

7 минут ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

22 минуты ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

28 минут ago

Как подработать несовершеннолетнему: основные нормы временной занятости

Я с другом после сдачи экзаменов возвращаюсь в родной город. Без дела сидеть не хочется,…

41 минута ago

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago