Свята аграгарадка Ахрэмаўцы

“Мой родны куточак, ты мілы для сэрца” — гэтымі словамі распачалося традыцыйнае свята аграгарадка Ахрэмаўцы, якое адбылося 14 жніўня.

Мерапрыемства адкрыла старшыня сельвыканкама Дзіяна Тарун. Яна ад душы падзякавала аднавяскоўцам за сумленную працу на падворках, за іх уклад у добраўпарадкаванне Ахрэмаўцаў і пажадала ўсім дабрабыту і здароўя.

У святочнай праграме, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Ахрэмаўскага цэнтра нацыянальнай культуры, арганічна перапляталіся жарты, віншаванні, вясёлыя конкурсы, песні і вершы. Падчас мерапрыемства на сцэне павіншавалі сем’і, у якіх сёлета нарадзіліся дзеці, уручылі падарункі першакласнікам, адзначылі таленавітых майстроў і рукадзельніц аграгарадка. Асобна ўшаноўвалі пчаляроў (у гэты дзень адзначаўся Мядовы спас), якіх у Ахрэмаўцах больш за 10 чалавек.

Цікавым момантам праграмы стаў розыгрыш латарэі і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў на лепшы букет і па добраўпарадкаванні панадворка. Агульным жа падарункам для ўсіх стала выступленне салістаў і вакальна-інструментальнага ансамбля цэнтра нацыянальнай культуры

Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, яны імкнуліся падарыць сваім аднавяскоўцам сапраўднае свята, але гэта было б немагчыма без спонсарскай дапамогі. Сёлета спонсарамі свята сталі ТБЗ “Браслаўскі”, індывідуальныя прадпрымальнікі Аляксандра Раманская, Ларыса Коршунава, Вольга Пятроўская, магазін “Еўраопт” і касметычная кампанія “Арыфлэйм”.

Безумоўна, свята, якое падарыла мноства ўсмешак і добры настрой, запомніцца надоўга і стане яшчэ адной старонкай у летапісе населенага пункта.

■ Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

10 минут ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

6 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

7 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

7 часов ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

8 часов ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago