Вось і на мінулым тыдні, 9 жніўня, праваслаўныя вернікі сабраліся ў Свята-Панцеляймонаўскім
У манастыры яшчэ напярэдадні адслужылі ўсяночнае набажэнства, раніцай жа прыхаджане і паломнікі сабраліся на вадасвятны малебен. А потым урачысты перазвон засведчыў прыезд Высокапраасвяшчэннейшага Феадосія, архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага. Уладыку сустракалі настаяцельніца манастыра ігумення Ніка, прадстаўнікі раённай улады на чале са
Па заканчэнні Божай літургіі ўладыка Феадосій, духавенства і вернікі здзейснілі малебен з хрэсным ходам вакол манастыра, падчас якога архіепіскап акрапіў усіх святой вадой і благаславіў наш горад. Таксама ён звярнуўся з пастырскім словам да прысутных і, як заўсёды, знайшоў для іх пранікнёныя словы. Па даўнім звычаі падчас прастольных святаў прынята адорваць прыхаджан пачастункамі. Не парушылася гэтая традыцыя і цяпер: па заканчэнні ўрачыстасцей ігумення Ніка запрасіла прысутных на святочную трапезу. Сёлетні дзень памяці святога Панцеляймона прынёс вернікам шмат радасці і душэўнай цеплыні.
■ Жанна БЯЛЬКО. Фота аўтара.
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…
Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…
В преддверии Дня Победы на особом контроле порядок и чистота около памятников и мемориалов. Коллективы…
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкараняць безгаспадарчасць на зямлі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 30…
Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…