А ДЗЯНІС ГРАЕ-ГРАЕ

Акции, конкурсы, выступления Калейдоскоп Люди

DSC02897Другі міжрэгіянальны конкурс “А гармонік грае-грае” адбыўся ў межах раённага свята “Вішнёвы фестываль” у Глыбокім. Удала выступіў на ім браслаўчанін Дзяніс Ясіновіч.

Конкурс баяністаў быў праведзены ў мінулым годзе ўпершыню і толькі для жыхароў Глыбоцкага раёна. Сёлета арганізатары мерапрыемства пашырылі яго рамкі і запрасілі да ўдзелу баяністаў, акардэаністаў і гарманістаў з усіх куточкаў Беларусі і блізкага замежжа. Выступаць канкурсантам давялося на галоўнай пляцоўцы ў дзень закрыцця свята. Журы па выніках выступленняў неабходна было вызначаць уладальніка Гран-пры, прызёраў і пераможцу ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый”. DSC02883Галоўным жа прызам конкурсу з’яўляўся баян вішнёвага колеру.

Гонар прадставіць Браслаўшчыну выпаў навучэнцу Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзянісу Ясіновічу. Хлопец займаецца ў вопытнага педагога Ірыны Бялусь, неаднаразова ўдзельнічаў у конкурсах рознага ўзроўню і займаў прызавыя месцы. Цяпер у яго скарбонцы музычных перамог з’явілася яшчэ адна. Па выніках конкурсу журы прысудзіла Дзянісу дыплом другой ступені “Гармонь — чароўныя планачкі” ў першай узроставай катэгорыі. Як адзначыла дырэктар ДШМ Людміла Новікава, ва ўстанове ганарацца поспехам Дзяніса і жадаюць хлопцу пакарэння новых музычных вяршынь.

■ Алена НАБЕЕВА.