Categories: Деньги

ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ раёна НА ФОНЕ РЭСПУБЛІКІ

Міністэрства сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання падвяло вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за першае паўгоддзе.

За першааснову гаспадарчай дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў бярэцца вытворчасць малака. Для аграрыяў яна невычарпальная, не надта залежная ад умоў надвор’я крыніца грашовых паступленняў. Тут усё ясна і зразумела: больш малака, вышэйшая яго якасць — больш грошай у касе, а гэта — магчымасць выплаціць людзям зарплату, нармальна жыць і развівацца. Таму надоі, таварнасць і якасць малака знаходзяцца на паўсядзённым кантролі спецыялістаў і кіраўнікоў усіх узроўняў сельгасгаліны. На ўліку павінна быць не тое што кожная тона, а кожны цэнтнер, кілаграм, а то і кожны грам. Бо, як адзначаюць спецыялісты міністэрства, прыбаўка надояў у 100 грамаў у маштабах рэспублікі цягне амаль на 140 тон.

У той жа час зніжэнне таварнасці малака, якое адбылося за паўгода, прынесла значны ўрон сельгаспрадпрыемствам, якім так не хапае зваротных сродкаў.

Усяго за першых шэсць месяцаў бягучага года ў сельгаспрадпрыемствах усіх форм уласнасці надоена 3 371 929 тон малака (+1,4% да адпаведнага перыяду мінулага года) пры сярэднім удоі на карову 2 424 кг (+34) і таварнасці ў 89,7% (летась было 90,2%).

Па Віцебскай вобласці прыведзеныя лічбы раўняюцца: вал — 371082 т (99,0%), удой — 2 025 кг (+53), таварнасць — 88,5% (89,6%).

З 118 раёнаў рэспублікі наш з надоямі малака на карову ў 1 652 кг (+145 да леташняга) размясціўся на 110 месцы. За шэсць месяцаў валавая вытворчасць у параўнанні з мінулым годам узрасла на 3,2% і склала 15 567 тон.

Па таварнасці малака (90,9%) мы на трэцім месцы ў вобласці. Сярод комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы, а іх у рэспубліцы 80, комплекс ААТ «Агравідзы» размясціўся на 55 месцы, дзе на сярэднюю галаву ўтрымліваемага пагалоўя з пачатку года атрымана 113,19 кг жывой масы і сярэднясутачных прываг у 635 г.

Вынікі работы свінагадоўчых комплексаў не падводзіліся.

■ Да друку падрыхтаваў Аляксандр Азевіч.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

10 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

10 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

12 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

12 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

12 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

12 часов ago